Чарговы суд над Вячаславам Сіўчыкам перанесены на 10 лютага. Што будзе заўтра?

2020 2020-02-05T09:26:05+0300 2020-02-05T09:41:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mityng_29.12.19_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сіўчык на акцыі 29 сьнежня ў Менску

Вячаслаў Сіўчык на акцыі 29 сьнежня ў Менску

Пачынаючы ад панядзелка 3 лютага суд Партызанскага раёна Мінска штодзень разглядае адміністрацыйныя справы, заведзеныя на лідара Руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка. Сённяшні дзень - не выключэнне.

Агулам за ўдзел у пратэстных акцыях супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй на палітыка былі складзеныя 5 пратаколаў правапарушэнняў.

Некалькі разоў з-за адсутнасці Сіўчыка суды пераносіліся, але, відаць, суддзі стаміліся чакаць палітыка і пачалі разгляд пратаколаў без яго ўдзелу ў паседжаннях.

Так, 3 лютага, Вячаслаў Сіўчык атрымаў 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі 8 снежня супраць інтэграцыі з Расіяй. Такое рашэнне прыняў суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Анатоль Барысёнак

4 лютага той жа суддзя Анатоль Барысёнак пастанавіў пакараць Сіўчыка ізноў жа арыштам на 15 сутак за ўдзел у акцыі 20 снежня.

5 лютага ізноў жа ў судзе Партызанскага раёна разглядаецца яшчэ адна адміністрацыйная справа, складзеная на Вячаслава Сіўчыка за парушэнне артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суддзя Наталля Дзядкова, якая разглядае чарговую справу прыняла рашэнне аб пераносе судовага паседжання на 10 лютага. Пачатак у 10-30

Наперадзе ў палітыка яшчэ два суды, якія мусяць адбыцца ў судзе Партызанскага раёна Мінска 6 і 7 лютага. 

Хто такі суддзя Анатоль Барысёнак, які прысудзіў палітыку 30 сутак арышту?

Суддзя суду Партызанскага раёна Мінска Анатоль Барысёнак – асоба добра вядомая ўдзельнікам акцый і грамадскім актывістам. Толькі за апошнія некалькі гадоў агульная сума штрафаў, накладзеная ім на актывістаў склала  — 225 базавых велічыняў, у дачыненні да чатырох чалавек вынесеныя пастановы аб арыштах агулам на 35 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства