Вячаслаў Сіўчык атрымаў 15 сутак арышту за акцыю супраць інтэграцыі
https://spring96.org/be/news/95899
2020
2020-02-03T17:10:31+0300
2020-02-03T17:10:31+0300
2020-02-03T17:16:16+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mityng_29.12.19_2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык атрымаў 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі 8 снежня супраць інтэграцыі з Расіяй. Такое рашэнне 3 лютага прыняў суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Анатоль Барысёнак.
Суд па гэтай адміністрацыйнай справе па артыкуле 23.34 КаАП пераносіўся некалькі разоў з-за таго, што Сіўчык знаходзіўся за мяжой. Сёння яго таксама не было на пасяджэнні. Суддзя ўдакладніў, што тэрмін арышта будзе лічыцца з моманты затрымання актывіста.
Наперадзе ў Вячаслава Сіўчыка яшчэ чатыры суды, якія мусяць адбыцца ў судзе Партызанскага раёна 4, 5, 6 і 7 лютага.
Суды за акцыі ў падтрымку незалежнасці. Расклад на пачатак лютага
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96