Пра парушэнні правоў Паўла Севярынца апавешчаныя спецдакладчыкі ААН

2020 2020-01-16T16:29:18+0300 2020-01-16T16:29:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/4prez_seviar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец. Фота ПЦ "Вясна"

Павел Севярынец. Фота ПЦ "Вясна"

Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» накіравалі спецдакладчыкам ААН апавяшчэнне аб парушэнні права на свабоду мірных сходаў і выказвання меркавання сустаршыні партыі БХД Паўла Севярынца.

Так, падчас снежаньскіх пратэстаў супраць «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй Павел Севярынец арганізоўваў і актыўна ўдзельнічаў у мірных сходах. 18 снежня 2019 года палітык быў затрыманы і дастаўлены ў суд Савецкага раёну Мінску, дзе быў падвергнуты пакаранню ў выглядзе арышту на 15 сутак. Аднак пад арышт ён быў адпраўлены толькі 26 снежня, пасля чарговага суда, які на гэты раз аштрафаваў Паўла Севярынца на буйную суму (каля 555 еўра).

Пасля адбыцця арышту актывіст быў выпушчаны на свабоду, а праз пяць гадзін – ізноў затрыманы і дастаўлены ў суд. У выніку двух судовых пасяджэнняў 10 студзеня Павел Севярынец быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў мірных пратэстах 20 і 21 снежня і асуджаны на арышты ў 15 сутак за кожную з акцый. Пасля суда яго зноў вызвалілі.

«Такім чынам, Павел Севярынец пакараны арыштам на тэрмін 45 сутак і буйным штрафам за арганізацыю мірных сходаў і ўдзел у іх.
Ён ужо адбыў 15 сутак, але яму пагражае адбыццё яшчэ 30 сутак. Гэта з'яўляецца грубым парушэннем арт. 19 і арт. 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах», – паведамляюць праваабаронцы.

Акрамя таго, шмат гадоў партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя не можа зарэгістравацца ў афіцыйнай якасці і паўнавартасна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны, нягледзячы на ​​тое, што партыяй неаднаразова падаваліся дакументы на рэгістрацыю. Гэта можна разглядаць як сур'ёзнае абмежаванне права на свабоду асацыяцыяў, гарантаванае арт. 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, для членаў гэтай партыі і Паўла Севярынца ў прыватнасці.

Аб усіх парушэннях правоў палітыка праваабаронцы апавясцілі Спецдакладчыка па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый, Спецдакладчыка па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне і Спецдакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Акрамя таго, праваабаронцы адзначаюць, што пераслед з боку ўладаў удзельнікаў мірных «антыінтэграцыйных» сходаў носіць сістэмны характар. Арыштам былі падвергнутыя па меншай меры 12 чалавек, сярод якіх Дзяніс і Максім Урбановічы, Аляксандр Чахольскі, Леанід Кулакоў, Алена Талстая, Максім Вінярскі, Яўген Афнагель і іншыя.

Па дадзеных ПЦ "Вясна" за снежань і студзень у краіне прайшло больш за 140 судоў, агульная сума штрафаў склала – 99 652 рублі і 50 капеек (каля $ 47 000), а агульная колькасць сутак за кратамі для актывістаў - 225.

Праваабаронцы праінфармавалі спецдакладчыкаў ААН аб пераследзе блогераў

Праваабаронцы “Вясны” з дапамогай Валанцёрскай службы падрыхтавалі і накіравалі спецдакладчыкам ААН паведамленні па факту затрыманняў і шматразовых арыштаў блогераў Сяргея Ціханоўскага і Дзмітрыя Казлова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства