viasna on patreon

Суды над Кулаковым: 10 сутак арышту і 100 базавых штрафу Дапоўнена

2019 2019-12-27T12:53:07+0300 2019-12-27T15:28:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_kulakou_789.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод іншых удзельнікаў акцый пратэсту за незалежнасць судзяць і актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова. Раней было вядома, што два суды за акцыі 7 і 8 снежня яму былі прызначаныя раніцай 27 снежня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска розніцай у 15 хвілін. 

sud_kulakou_789.jpg
Леанід Кулакоў у судзе Першамайскага раёна 27 снежня

Праваабаронцам "Вясны" раніцай стала вядома, што актывіста затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў 8 гадзін раніцы 27 снежня. Яго з дому забралі на міліцэйскім мікрааўтобусе ў Першамайскі РУУС. Як распавёў Кулакоў, там на яго склалі пратаколы за акцыю пратэсту 20  снежня, але копію пратакола ён не атрымаў. Пасля гэтага яго прывезлі ў суд, дзе амаль адразу пачаўся судовы працэс.

Акцыя 7 снежня

Адміністрацыйную справу па арт. 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) за акцыю 7 снежня разглядала суддзя Ляйкоўская. Леанід Кулакоў заяўляў адвод суддзі, бо ўвогуле не давярае судам. Яго хадайніцтва адхілілі. Сведкамі па гэтай справе, як і па іншых, выступалі супрацоўнікі АМАПа: Вавенкоў і Хуцкій

За ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі суддзя вырашыла пакараць яго арыштам на 10 сутак. Меркавана, Леанід Кулакоў, як Павел Севярынец і Стас Шашок, правядзе Новы Год у ЦІП на Акрэсціна.

Акцыя 8 снежня 

Літаральна праз некалькі хвілін распачаўся працэс за акцыю за незалежнасць 8 снежня. Суддзя змяніўся — цяпер справу разглядае Максім Трусевіч. Паўгадзіны таму ён асудзіў іншага актывіста Дзяніса Юркевіча за ўдзел у акцыі на 25 базавых штрафу (637,5 рублёў).

Леанід Кулакоў зноў заяўляў хадайніцтва аб адводзе. Зноў — адмова. Вынік гэтага суда — 50 базавых штрафу (1275 рублёў).

Акцыя 20 снежня

Наступны суд — за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй 20-га снежня, пратакол за якую склалі сёння раніцай. Гэты судовы працэс вядзе суддзя Чараповіч. Але Кулакоў заявіў хадайніцтва на абарону, таму суд аб'явіў перапынак да 14:05. Самога актывіста з суда звезлі супрацоўнікі міліцыі. Вынік гэтага суда —  таксама 50 базавых штрафу (1275 рублёў).

Такім чынам, публічнае выказванне Кулакова свайго меркавання супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй каштавала яму 10 сутак і 100 базавых штрафу (прыкладна 1200 даляраў).


Зачыстка перад 29: затрыманні, суды, штрафы, суткі (абнаўляецца)

У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі масавых акцый супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. 27 снежня запланавана больш за дзесятак судоў. Усіх судзяць па артыкулы 23.34 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства