Зачыстка перад 29: затрыманні, суды, штрафы, суткі (абнаўляецца)
У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі масавых акцый супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. 27 снежня запланавана больш за дзесятак судоў. Усіх судзяць па артыкулы 23.34 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Праваабаронцам вядома пра затрыманні актывістаў:
- Уладзіміра Цыгановіча (блогер MozgON). Затрымалі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС г. Мінска.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" маніторыць судовыя працэсы і будзе абнаўляць інфармацыю пра іх вынікі.
Над кім мусяць адбыцца суды 27 снежня?
Суд Першамайскага раёна г. Мінска
Юрась Губарэвіч, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30 (каб.25). Суддзя — Святлана Чараповіч.
Вынік — штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).
Мая Навумава, складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП, 09.30. Суддзя — Аляксандр Сяргей.
Вынік — 50 базавых штрафу (1275 рублёў).
Леанід Кулакоў, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30. Таксама судовы працэс прызначаны і на 9:45. Суддзя — Ляйкоўская.
Як ён распавёў праваабаронцам, пасля затрымання супрацоўнікі міліцыі завезлі яго ў Партызанскі РУУС, дзе склалі пратакол за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня. Сёння жа чакаецца суд за ўдзел у акцыях 7 і 8 снежня.
Вынік суда за 7 снежня — арышт на 10 сутак. Меркавана, Леанід Кулакоў, як і Павел Севярынец, правядзе Новы Год у ЦІП на Акрэсціна.
Вынік суда за 8 снежня — 50 базавых штрафу (1275 рублёў).
Акрамя таго, чакаецца суд за акцыю 20-га, пратакол за якую склалі сёння раніцай. Вынік гэтага суда — таксама 50 базавых штрафу (1275 рублёў).
Леаніда Кулакова судзяць адразу за тры акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй
Дзяніс Юркевіч, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30.
Суддзя — Максім Трусевіч.
Вынік — штраф 25 базавых велічынь (637,5 рублёў).
Дзяніс Красачка, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 10.00 (каб. 22).
Суддзя — Ганна Ігнацьева.
Вынік — штраф 25 базавых велічынь (637,5 рублёў).
Галіна Лагацкая , складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30 (каб. 22).
Суддзя — Ганна Ігнацьева.
Вынік — штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).
Андрэй Рогаў, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30.
Суддзя — Таццяна Ліннік.
Вынік — штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).
Суд Партызанскага раёна г. Мінска
Пётр Маркелаў, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30.
Суддзя — Неўмяржыцкі Іван. Яго судзяць за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі 7 снежня.
Вынік — штраф 30 базавых велічыняў (765 рублёў).
Вячаслаў Сіўчык, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 09.30 (каб. 4171).
Суддзя — Наталля Дзядкова. Суд перанеслі на невызначаны тэрмін праз тое, што Сіўчык знаходзіцца за мяжой.
Антось Жылко, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30.
Суддзя — Аляксандр Барысёнак. Вынік — штраф 25 базавых велічынь (637,5 рублёў).
Суд Маскоўскага раёна г. Мінска
Стас Шашок. Затрыманы 26 снежня. Ноч правёў у ІЧУ. Яго вінавацяць ва ўдзеле акцыі 20 снежня (арт. 23.24 КаАП). Суддзя — Таццяна Мотыль.
Вынік — 15 сутак арышту.
Актывіста "Моладзевага блоку" Стаса Шашка асудзілі на 15 сутак
Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска
Алесь Чахольскі — складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП. Затрыманы 26 снежня, ноч правёў у ІЧУ.
Вынік — 15 сутак арышту.
Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска
Сяргей Спарыш, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 9:15. Суддзя — Рудэнка.
Верацінскі Г., складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 9:15. Суддзя — Жывіца.
Віталь Трыгубаў, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 9:15. Суддзя — Лаўрыновіч.
Расклад судоў над удзельнікамі акцый за незалежнасць 7 і 8 снежня