viasna on patreon

У Мінску затрымліваюць актывістаў, якія выходзілі на мітынг супраць інтэграцыі з Расіяй Дапоўнена

2019 2019-12-19T11:30:00+0300 2019-12-19T16:26:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mityng_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Шэсце супраць інтэграцыі з Расеяй па праспекце Незалежнасці ў Мінску, 7 снежня. Фота: "Радыё Свабода"

Шэсце супраць інтэграцыі з Расеяй па праспекце Незалежнасці ў Мінску, 7 снежня. Фота: "Радыё Свабода"

У Мінску 18 снежня пачалі затрымліваць актывістаў і палітыкаў, якія ўдзельнічалі ў мітынгах 7 і 8 снежня супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Некаторых асудзілі на суткі і адправілі ў ЦІП, дзе яны і правядуць калядныя святы. Супрацоўнікі міліцыі правялі прафілактычную гутарку з Паўлам Севярынцам аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемстваў.

guvd_goe.png
Скрыншот з афіцыйнага сайта ГУУС Мінгарвыканкама

Вось спіс асуджаных і затрыманых па стане на 12 гадзін 19 снежня:

  • Павел Севярынец — асуджаны на 15 сутак. Пакуль знаходзіцца на волі.
  • Максім Вінярскі  — асуджаны на 15 сутак. Знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна.
  • Яўген Афнагель — асуджаны на 15 сутак. Знаходзіцца ў ЦІП. 
  • Дзяніс Урбановіч — Знаходзіцца ў ЦІП. Інфармацыя пра суд удакладняецца.

Як паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку жонка палітыка Вольга Севярынец, раніцай 18 снежня быў затрыманы Павел Севярынец каля свайго дому супрацоўнікамі АМАП. 

zatrymanne_seviarynca1.png

Напярэдадні палітык заклікаў грамадзянаў выйсці на мірныя акцыі пратэста супраць "паглыбленнай інтэграцыі" з Расіяй. 

Як пазней паведаміла "Радыё Свабода", затрымалі таксама каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага. Ён пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды. 

«Мяне вязуць у нейкі РУУС, ня кажуць, які» — паспеў сказаць актывіст і сувязь з ім абарвалася.

18 снежня Максіма Вінярскага асудзілі на 15 сутак. Калядныя святы ён правядзе за кратамі.

Актывіст Андрэй Войніч паведаміў, што пад ягонымі вокнамі з абеду дзяжурыць міліцэйская машына.

Актывіст Павел Юхневіч паведаміў, што адзін з каардынатараў "Еўрапейскай Беларусі" Яўген Афнагель затрыманы і ўжо знаходзіцца ў ЦІП на вул. Акрэсціна. Дзе праходзіў суд, па якой адміністрацыйнай справе і якое рашэнне прыняў суд, пакуль невядома. Інфармацыя ўдакладняецца.

Павел Севярынец паведамляе пра затрыманне лідара "Маладога фронту" Дзяніса Урбановіча.

Нагадаем, больш за 15 палітычных партый дэмакратычнай апазыцыі і грамадзкіх арганізацый падпісалі агульны зварот да беларусаў з заклікам выйсці 20 і 21 снежня на акцыі ў абарону незалежнасці краіны. Паводле Паўла Севярынца, акцыя пачнецца 20 снежня на Кастрычніцкай плошчы а 18.00. Яна разлічаная на 3 гадзіны. Спачатку запланаваны мітынг да 19.00. Потым адбудзецца шэсце маршрутам: плошча Незалежнасці, Няміга, Зыбіцкая, Кастрычніцкая плошча.

Беларусы пратэстуюць: акцыі супраць “паглыблення інтэграцыі” з Расіяй

Напярэдадні 7 снежня былі анансаваныя два варыянты правядзення акцый пратэсту – “жывы ланцуг” па праспекце Незалежнасці ад будынку Дзяржцырка да Галоўпаштамта. Затым па прапанове сустаршыні ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца – мітынг на Кастрычніцкай плошчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства