За фарбу на будынку Мінгарсуда распачатая крымінальная справа па хуліганству
Стала вядома, што фігурантам, якіх падазраюць у закіданні будынка Мінскага гарадскога суда фарбай 25 верасня напярэдадні суда над Дзмітрыем Паліенкам, пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, піша "Новы Час".
"Заведзеная крымінальная справа па артыкуле 339 "Хуліганства", а не 341 "Псаванне маёмасці", як паведамлялася раней, — паведаміў у фэйсбуку актывіст Вячка Касінераў. — Артыкул 339 ч.2 КК РБ мае на ўвазе пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў. Адзначым, што ўсё гэта ў дачыненні да двух абсалютна невінаватых людзей. Але галоўнае, што хлопцы зараз на волі".
Нагадаем, на 25 верасня ў Мінскім гарадскім судзе быў прызначаны судовы працэс над сацыяльным актывістам Дзмітрыем Паліенкам. Раніцай на сцяне суда былі заўважаныя чырвоныя плямы фарбы, якія праз некаторы час былі зафарбаваныя. 10 кастрычніка ў сувязі з гэтым былі праведзены ператрусы ў столінскіх сацыяльных актывістаў. Праваабаронцам стала вядома, што ўвага сілавікоў была скіраваная на Сяргея Неўдаха і Сяргея Сазановіча.
Справа Дзмітрыя Паліенкі: 11 важных фактаў
Што праваабаронцам “Вясны” вядома на сённяшні момант пра справу Паліенкі? Давайце разбярэмся.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96