viasna on patreon

Гомельская міліцыя не знайшла падстаў адмяніць высылку расейца, які 26 гадоў пражыў у Беларусі

2019 2019-05-22T12:35:57+0300 2019-05-22T12:35:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/trauter.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімер Траўтэр. Фота "Радыё Свабода"

Уладзімер Траўтэр. Фота "Радыё Свабода"

УУС Гомельскага аблвыканкаму адказала на скаргу жыхара Буда-Кашалёўскага раёну, грамадзяніна Расіі Ўладзімера Траўтэра, якога высылаюць з краіны. Абласная міліцыя не знайшла падстаў адмяніць рашэньне аб высылцы, паведамляе "Гомельская Вясна".

Расеец пражыў у Беларусі 26 гадоў. У Буда-Кашалёўскім раёне ён мае жытло, сталую працу, жонку, сына і вялікую гаспадарку. Праз адміністрацыйнае правапарушэньне Ўладзімер падпаў пад высылку з забаронай уезду на тэрыторыю Беларусі цягам пяці гадоў.

У адказе за подпісам намесьніка старшыні УУС Анатоля Васільева гаворыцца, што пры вынясенні рашэння Буда-Кашалёўскай міліцыяй былі ўзятыя пад увагу «як абставіны, якія характарызуюць вашу асобу, так і той факт, што вы папярэджваліся аб неабходнасці выканання заканадаўства».

Міліцыя нагадала, што замежныя грамадзяне абавязаныя выконваць законы Беларусі і «паважаць яе нацыянальныя традыцыі».

38-гадовы Ўладзімер сцвярджае, што яму няма куды ехаць у Расію. Ён жыве ў Беларусі з 1993 году. Уладзімер пабраўся шлюбам з беларускай Марыяй. Цяпер іх сыну 17 гадоў. У суседняй вёсцы жывуць старая хворая маці Ўладзімера і яго айчым.

Траўтэры зрабілі ў сваім доме рамонт, трымаюць свіней і курэй, апрацоўваюць 70 сотак зямлі. Уладзімер 17 гадоў працуе жывёлаводам у мясцовай гаспадарцы, ягоная жонка — прыбіральшчыцай у школе.

У лютым яго аштрафавалі і забралі правы за размову па тэлефоне за рулём і астаткавы алькаголь.

Пасля гэтага Аддзел па грамадзянстве і міграцыі РАУС вырашыў выслаць Траўтэра на пяць гадоў.

Цяпер Уладзімер збіраецца абскарджваць рашэнне аб высылцы ў судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства