Малебен каля адміністрацыі прэзідэнта: аўтазакі і затрыманні
Партыя „Народная Грамада”, якая ўваходзіць у склад Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, выступіла з ініцыятывай аб правядзенні малебну ў абарону Курапатаў 15 красавіка ў 18:00 ля рэзідэнцыі Лукашэнкі.
У звароце гаворыцца:
„Лукашэнка працягвае знішчэнне Мемарыяла памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Па магілах расстраляных беларусаў ездзіць будаўнічая тэхніка. Зламаныя і апаганеныя больш за 150 крыжоў, усталяваных на пахаваннях людзьмі, якія шануюць памяць. Напярэдадні Вялікадня, падчас Вялікага паста ўлада абвясціла вайну галоўнаму сімвалу хрысціянства. Улада дэманстратыўна плюе на веру і традыцыі беларусаў”.
Тым часам “Новы Час” паведамляе, што ахвочых памаліцца ля Адміністрацыі Лукашэнкі чакаюць аўтазакі.
А вось і першыя затрыманні.
“Нас з Марынай затрымаў амап каля рэзідэнцыі, прама пад танкам, забралі пашпарты”, - паспеў напісаць у фэйсбуку Вячка Касінер.
Вячаслава і Марыну Касінеравых змясцілі ў аўтазак.
Стала вядома, што арыштаваны каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель. Пра гэта паведамляе Charter97.org
Магчыма, што сярод затрыманых і актывіст партыі "Народная Грамада" Сяргей Спарыш, які быў адным з арганізатараў акцыі. Да яго дадому сёння прыходзілі супрацоўнікі міліцыі.
Усяго ў малебне прынялі ўдзел каля 10 чалавек.
Пасля акцыі затрыманыя былі адпушчаныя.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96