viasna on patreon

Блогер Пятрухін рыхтуецца да суда: У Беларусі расправа са свабодай слова і бязмежжа сілавікоў набіраюць абароты

2019 2019-03-31T15:42:21+0300 2019-04-01T07:44:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piatruhin-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін. Фота: рух.by

Сяргей Пятрухін. Фота: рух.by

На 9 красавіка прызначаны разгляд крымінальнай справы вядомага берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна.

Варта ведаць, што блогера вінавацяць па ч. 2 арт.188 і ч.2 арт. 189 Крымінальнага кодэксу – паклёп і абраза, нанесеныя ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі. Справа слухаецца судом Ленінскага раёна Берасця, пры гэтым у 9.45 будзе разглядацца эпізод па абвінавачванні Пятрухіна ў паклёпе, а ў 14.00 – за абразу.

“Я лічу гэтую справу палітычна матываванай. Яе распачаў пракурор. Таму што я, нібыта, абразіў і ашальмаваў прадстаўніка ўлады, участковага Ленінскага РАУС Сяргея Ігнацюка. Для "пазоўнікаў" - міліцыянтаў і для гледачоў я падрыхтаваў сюрпрыз. І не адзін. Напрыклад, я знайшоў людзей, якія расказалі, што іх збіваў участковы Сяргей Ігнацюк. Адзін з іх распавёў пра гэта на камеру. Так што будзе весела», - напісаў Пятрухін на сваёй старонцы ў фэйсбуку. - У Беларусі расправа са свабодай слова і бязмежжа сілавікоў набіраюць абароты. Нехта хоча, каб у Беларусі ўвялі закон аб абразе ўлады, як у Расіі. Гэтага дапусціць нельга".

Блогер Сяргей Пятрухін апошнім часам здымае шмат відэа на тэму пратэстаў супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці. 12 траўня ў яго дома быў праведзены ператрус, падчас якога забралі кампутар, планшэт, фотаапарат і тэлефон. Гэтыя рэчы яму не вярнулі дагэтуль. Апроч таго, Пятрухін неаднаразова затрымліваўся міліцыяй, атрымліваў штрафы і адбываў адміністрацыйны арышт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства