viasna on patreon

Суд над Марынай Золатавай: апошнія тамы справы Дапоўнена

2019 2019-02-18T11:22:22+0300 2019-02-18T13:27:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/_mg_4518.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Золатава каля суда Маскоўскага раёна

Марына Золатава каля суда Маскоўскага раёна

Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую абвінавачваюць у бяздзейнасці службовай асобы. Сёння, 18 лютага, cуд працягвае даследаванне пісьмовых матэрыялаў справы.

Пасля абеду суд прызначыў закрытае судовае пасяджэнне для таго, каб вывучыць дадзеныя асабістай перапіскі журналістаў Калтыгінай, Бабаед, Уласік, Золатавай.


Марына Золатава ў судзе.

Падрабязна пра першы дзень судовага паседжання: Суд над Марынай Золатавай: дзень першы

Падрабязна пра другі дзень судовага паседжання: Суд над Марынай Золатавай: дзень другі

Падрабязна пра трэці дзень судовага паседжання: Суд над Марынай Золатавай: дзень трэці 

Больш падрабязна пра чацвёрты дзень судовага паседжання: Суд над Марынай Золатавай: дзень чацвёрты


Вывучэнне пісьмовых матэрыялаў справы

Раніца панядзелка ў судзе пачалася з агучкі 41 тома. Нагадаем, усіх тамоў па справе галоўнай рэдактаркі TUT.BY Марыны Золатавай — 58. Прокурорка Юлія Харчэйкіна зачытвае перапіску па скайпе, гісторыю браўзэра. З іх вядома, што Калтыгіна атрымлівала доступ да падпісцы БЕЛТА. У 42-44 тамах знаходзяцца пратаколы агляду прадметаў, канфіскаваных падчас ператрусу. Большасць з іх — "якія не маюць дачынення да сутнасці прад'яўленых абвінавачванняў". У 45-46 тамах пратаколы агляду сістэмнага блока, перапіска карыстальніка, гісторыя браўзэра. Усё гэта раздрукоўваліся і прыкладаліся да справы. Зачытваюцца не толькі пратаколы агляду прадметаў Золатавай, але і іншых журналістаў TUT.BY — Бабаед, Рудэнка, Панцялеевай.

Як паведамляе "БАЖ", таксама ў справе — выпіскі з нарматыўна-прававых актаў Беларусі, дэкрэта прэзідэнта, Закона аб СМІ, Закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», Кодэкса журналісцкай этыкі Беларускага саюза журналістаў. Пры гэтым Марына Золатава не з'яўляецца членам Беларускага саюза журналістаў.

У томе 47 утрымліваюцца дакументы і прадметы, канфіскаваныя падчас ператрусаў у рэдакцыі TUT.BY. Там жа — працоўныя кантракты, загады аб прыняцці на працу, службовыя інструкцыі Тутбай Медыя і копіі асабістых спраў працоўнікаў TUT.BY. З копіі асабістай справы Золатавай стала вядома, што яна скончыла БДУ на выдатна.

З 49 тома даведаемся, што два ноўтбукі і тэлефон Марыны Золатавай таксама рэчавыя доказы. Яны захоўваюцца ў матэрыялах крымінальнай справы. У 50-52 тамах знаходзіцца перапіска, якая тычыцца да абвінавачвання і будзе абвяшчацца ў закрытым пасяджэнні. Перапіска ў справе зафіксавана 195 скрыншотамі.

У апошніх тамах змяшчаюцца, у асноўным, працэсуальныя дакументы аб прызнанні дакументаў рэчавымі доказамі, аб прызначэнні экспертыз, пратаколы аглядаў.

З 58 тома стала вядома, што калі аглядалі тэлефон журналіста Дзмітрыя Бобрыка, на яго пачалі прыходзіць паведамленні ў тэлеграм, пасля чаго "агляд быў прыпынены для атрымання санкцыі пракурора". 

Такім чынам, як піша БАЖ, следчыя чыталі ўнутраную перапіску журналістаў Tut.by і пасля ператрусу — праз падключэнне да ўліковага запісу  Бобрык.

У матэрыялах справы таксама ўтрымліваюцца хадайніцтвы Золатавай аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці. Прокурорка агучвае, што ў Золатавай двое дзяцей, шкода пакрые, а таксама станоўчую характарыстыку. Прызнала віну ў тым, што не спыніла доступ Калтыгінай, як толькі даведалася пра гэта.


А 12 гадзіны суд перайшоў да вывучэння рэчавых доказаў

У якасці такіх будуць даследавацца жорсткія дыскі з працоўнага месца Золатавай, хатніх кампутараў яе мужа і дзяцей. Усяго ў матэрыялы справы 96 аптычных дыскаў.

Як перадае БАЖ, суд даў слова прадстаўнікам пазоўнікаў: агенцтва БелТА і выдавецкага дома «Беларусь Сегодня». Прадстаўнікі БелТА заявілі, што Золатава і іншыя фігуранты справы ўжо аплацілі пазовы. Пазовы былі прад'яўленыя ў адпаведнасці з расцэнкамі на падпіску БелТА на канкрэтны месяц.

Сёння пасля абеду суд будзе засядаць у закрытым рэжыме — будзе абвяшчацца перапіска журналістаў Tut.by, знойдзеная на кампутарах і мабільных тэлефонах. Журналісты самі хадайнічалі, каб перапіску разглядалі ў закрытым працэсе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства