viasna on patreon

Суд над Марынай Золатавай: дзень першы (анлайн-трансляцыя) Фота Дапоўнена

2019 2019-02-12T09:38:32+0300 2019-02-12T16:22:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zolatava-sud-1-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Золатава ў судзе. Фота: "Вясна"

Марына Золатава ў судзе. Фота: "Вясна"

Разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні галоўнага рэдактара TUT.BY Марыны Золатавай пачынаецца ў 10 гадзін раніцы 12 лютага ў памяшканні суду Маскоўскага раёна Мінска, хаця і судом Заводскага раёна. Такая сітуацыя паўстала з-за адсутнасці ў Заводскім судзе прасторнай залі для вядзення працэсу. Спецыяльна для працэсу знайшлі судовую залю на 170 чалавек.

Марыну Золатаву вінавацяць па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (бяздзейнасць службовай асобы). Ёй можа пагражаць альбо вялікі  штраф, альбо пазбаўленне волі да 5 гадоў.

Марына Золатава ў судзе.

Нагадаем, Марына Золатава засталася адзінай абвінавачванай па «справе БЕЛТА», астатнія фігуранты - 14 супрацоўнікаў розных СМІ - былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністрацыйнай. Акрамя штрафаў журналісты былі абавязаны кампенсаваць прад'яўлены шкоду. Сумы розныя - ад 3 да 17 тысяч рублёў.

* * *

Перад пачаткам судовага працэса зала запоўненая цалкам: дзесяткі журналістаў, блогераў, праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў.

Для суда аддалі найбольшую залу ў судзе Маскоўскага раёна. Яна змяшчае 170 чалавек. Задоўга да пачатку каля яе сабраліся дзясяткі людзей. Сярод прысутных — рэдактары «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч і БелаПАН Ірына Леўшына, дыпламаты краін Еўрапейскага саюза. Прыйшлі шматлікія калегі Марыны Золатавай з Тут.бая ў майках «Банальны хакер»., - піша "Наша Ніва".

На ўваходзе прысутных правяраюць на рамцы металашукальніка.

Суд над Марынай Золатавай. Фота Андрэя Аляксандрава.

Суддзя Аляксандр Петраш забараніў весці фота- і відэаздымкі пад час працэсу.

Калег Золатавай з TUT.BY – Ганну Калтыгіну, Галіну Уласік, якія знаходзілісія ў залі, папрасілі пакінуць суд, паколькі яны праходзяць сведкамі па справе.

Суд над Марынай Золатавай. Фота ПЦ

Грамадзянскім пазоўнікам па справе выступаюць прадстаўнікі БЕЛТА. Яны заявілі хадайніцтвы аб далучэнні матэрыялаў да справы. Прадстаўнік БелТА просіць закрыць судовае пасяджэнне.

Маўляў, будзе агалошвацца інфармацыя, якая нібыта ахоўваецца законам. Але норму закона не назваў. Пракурорка настойвае на адкрытым судовым паседжанне, бо "у Беларусі ўсе судовыя паседжанні адкрытыя". Зала смяецца.

Суддзя Петраш не ўгледзеў пэўных падставаў для разгляду судовага працэсу ў закрытым судовым паседжанні. Сказаў, калі трэба (пры агалошвані перапіскі, тэлеграм), то магчыма ў гэтай частцы закрытае.

Блогер Матолька гучна папрасіў суддзю, каб пракурорцы ўключылі мікрафон, калі яна зачытвае абвінавачванне. Ёй уключылі мікрафон.

Пракурорка на судзе у Золатавай.
Пракурорка на судзе у Золатавай.

Пракурорка Юлія Харчэйкіна зачытвае абвінавачванне: "Павінна была і магла прадухіліць у сілу службовых абавязкаў", але "дапускала здзяйсненне злачынства", што з'яўляецца бяздзейнасцю службовай асобы. У абвінавачванні фігуруе таксама і газета “Советская Белоруссія”. Яе прадстаўнік знаходзіцца сярод грамадзянскіх заяўнікоў.

"Наўмысна, з асабістай зацікаўленасці не перашкаджала…,  устаноўлена 115 несанкцыянаваных доступаў", - працягвае пракурорка.

Пракурорка Харчэйкіна доўга і нудна пералічвае, калі, з якіх кабінетаў  і кім рабіўся несанкцыянаваны доступ да рэсурсаў  БелТА.

 Суд над Марынай Золатавай. Фота ПЦ

Паўгадзіны пракурорка зачытвала абвінавачанні.

Суддзя запытвае Золатаву, ці прызнае галоўная рэдактарка віну.

Золатава: "Я лічу, што ў маіх дзеяннях няма складу злачынства, у якім мяне абвінавачваюць. Віну не прызнаю ..."

Золатава пажадала даць паказанні пасля допыту сведкаў. Суддзя вырашыў адразу дапытаць сведак, у ходзе іх допыту вывучыць пісьмовыя і рэчавыя доказы, потым дапытаць Золатаву, затым грамадзянскіх пазоўнікаў, а потым вывучыць характарыстыкі абвінавачанай.

Допыт сведак: Аляксандр  Галіноўскі, прадстаўнік БелТА.  Ён павінен патлумачыць, чым адрозніваецца платная інфармацыі агенцтва БелТА ад той, што знаходзіцца ў свабодным доступе.

Галоўнае, як кажа сведка, інфармацыя пад падпіскай з'яўляецца раней. Але ён не можа нармальна растлумачыць, як гэта працуе тэхнічна. Зала смяецца.

Пракурорка: "Каму прадастаўляецца платная інфармацыя?" Сведка: "Падпісчыкам". Спрабуе патлумачыць гэта.

Разбіраюць тонкасці працы платнай падпіскі. Сведка распавядае, як з'яўляецца інфармацыя ў платнай падпісцы, каму падаецца доступ, як рэгіструюцца падпісчыкі.

Сведка працягвае: у выніку нарады яны вырашылі, што трэба стварыць сістэму адзін пароль-адзін уваход, але не змаглі гэта зрабіць адразу. Займаліся гэтым да лютага. Потым пачаўся этап тэставай эксплуатацыі і збору статыстыкі.
20 карыстальнікаў маглі зайсці адначасова пад адным паролем, але потым гэты парог панізілі да 10 карыстальнікаў. І вось калі пачаліся праблемы з газетай "Рэспубліка", яны адключылі для яе гэты парог у 10 карыстальнікаў. Потым паступілі скаргі і ад "Звязды". Яны тады зразумелі, што справа ў лішніх карыстальніках з сумніўнымі адрасамі. І з гэтага ўласна ўсё пачалося. Кажа, што цяпер сістэма ўдасканалена. І ў кожнага толькі адзін пароль.

Суддзя выдаліў з залі актывіста Філіпа Шаўрова за размовы пад час працэсу. Журналіста TUT.by Дзяніса Васількова выдалілі з залі суда таксама.

Сведка кажа, што ў іх аўтаматычна фіксаваліся АйПі-адрасы ўсіх карыстальнікаў падпіскі, але на падазроных яны звярнулі ўвагу толькі пасля скаргаў.
Суддзя: "Як павінен абыходзіцца падпісант з паролем?"
Сведка: "Гэта не ўваходзіла ў мае абавязкі".

Суддзя ўдакладняе, калі ў арганізацыі ёсць дамова, то людзі гэтай арганізацыі маглі выкарыстоўваць паролі?

Суд над Марынай Золатавай. Фота ПЦ

Выдадзеныя падпісчыкам паролі перадавалі па факсу. 

Пытаюцца, пра алгарытм дзеянняў у выпадку страты пароля?
"Пароль адпраўляўся па факсе. Па факсе запыт, па факсу адказ!"

Сведка "гэта класічная праблема - дастаўка пароля кліентам. Ну што нам яму курьера адпраўляць?"

Праверка ўваходаў ажыццяўлялася 8 гадзінаў. БелТА рабіла запыты ў МУС. Сведка падкрэсліў, што слядоў узлома не выяўлена.  Пракурорка працягвае задаваць пытанні, але сведка на многія не можа даць адказу "Не мая кампетэнцыя".

Пракурорка запыталася пра абарону гэтых пароляў. "Мы паднялі ўзровень абароны на больш высокі ўзровень", — кажа сведка.

Суддзя пытае, ці мела арганізацыя нейкія наступствы ад несанкцыянаванага доступу: "Так, магчыма, мела... Лішняя нагрузка на серверы".

Допыт працягвае адвакатка абвінавачанай Вераб'ёва. На пытанне адвакаткі адказаў, што спецыяльнай службы, якая б абараняла дадзеныя і паролі, няма.

Спасылаецца на "разумность и добропорядочность" сваіх кліентаў. Таму не бачыць сэнсу правяраць кожнага кліента: "разумный и допропорядочный не станет передавать пароли третьим лицам".

Суддзя ўдакладніў, каго ён мае на ўвазе пад трэцімі асобамі. "Каго заўгодна, толькі нікога не з БелТА".

Абарона працягвае высвятляць у сведкі, ці была тэхнічная магчымасць забяспечваць доступ усім у каго быў лагін і пароль? "Такая задача не ставілася. Ставілася задача ўсё зрабіць правільна". Суддзя спрабуе дамагчыся адказу на пытанне: "вы ведалі колькі асоб вы павінны забяспечыць доступам? З тэхнічнага пункту гледжання вы маглі гэта зрабіць?" "Так, мы маглі забяспечыць па ідэі, але нам ніхто не казаў колькі ў нас па факце падпісчыкаў, таму задача так не ставілася".

Золатава пытаецца ў сведкі: "З матэрыялаў справы, мне стала вядома, што паролі не змяняліся з 2000-2004 года".

"Ня ведаю такога. Па-першае, няма нарматыўнага дакумента. Па-другое, змяненне мелі рэкамендацыйны характар".

Зачытваюць пратакол допыту сведкі з-за супярэчнасцей. У пратаколе адзначана: “Пісьмовых заяваў ад падпісчыкаў не паступала".

Наступная сведка: Гарбачэўская Ірына, супрацоўніца БелТА. Пракурорка задае ёй пытанні, але ўжо на многія пытанні, яна адказала "не магу адказаць".  

Сведка кажа, што паролі прад'яўляюцца толькі асобам, якія падпісалі дамовы, але іх дакладна забаронена перадаваць трэцім асобам.

"Правілы карыстання лагінам і паролем растлумачваць пры заключэнні дамову асабіста. Адказнасці не было прадугледжана. У растлумачэнні ніхто не распісваўся. Гэта наш недагляд".

Суддзя пытае ў сведкі, ці была прапісана ў дамове адказнасць за перадачу паролі трэцім асобам, ці была ўмова такая? Сведка кажа, што не.

"Чаму?", запытваецца суддзя. Сведка памаўчала і адказала "Не магу адказаць”.

Дарэчы, сведка ў БелТА адказвае за заключэнне дамоваў. Логін і пароль перадаваўся дзвюма спосабамі: з рук у рукі ці па факсу.

Абарона: Якім чынам прадугледжвалася аплата? Памесячна або ад колькасці доступаў?
"За месяц".

Допыт сведкі завершаны. Абвешчаны перапынак.

Суд над Марынай Золатавай. Фота ПЦ

Пасля перапынку на суд прыйшла кіраўніца агенцтва БелТА Ірына Акуловіч. У судзе пакуль працягваецца перапынак. Чакаюць прадстаўніка газеты "СБ. Беларусь сёння", які спазняецца на паўгадзіны.

У судзе дапытваюць Ірыну Акуловіч. Яна кажа аб тым, уся справа пачалося з скаргі ад працаўнікоў газеты "Рэспубліка" на немагчымасць зайсці праз пароль на сайт.

У ходзе праверкі вы светлілася, што на сайт заходзяць праз аператара сувязі МТС, якім не карыстаюцца журналісты "Рэспублікі". Затым звярнуліся ў МУС.

Матэрыяльная шкода, нанесеная несанкцыянаваным уваходам у платную падпіску разлічвалася на падставе прэйскуранта памесяцова.

Золатава запыталася ў Акуловіч аб тым, ці не парушае платная падпіска канстытуцыйныя правы грамадзян, а менавіта - права на атрыманне своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржорганаў.

Пракурор пытаецца ў Акуловіч: “Вы настойваеце на прыцягненні Марыны Золатавай да крымінальнай адказнасці?”. “Так”.

Гендырэктар БелТА паведаміла, што шкода арганізацыі цалкам кампенсаваная.

У судзе пачалося агалошванне пісьмовых матэрыялаў справы.

У 16 гадзін абвешчаны перапынак да 13 лютага. Суд пачнецца ў 10 гадзін.

Суд над Марынай Золатавай. Фота ПЦ


Па інфармацыі Прэс-службы БАЖ, першапачаткова Марына Золатава таксама падазравалася па ч. 2 арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі) КК Беларусі. Менавіта па гэтым артыкуле былі абвінавачаныя астатнія фігуранты справы. З усіх падазраваных Золатава - адзіная, як высветліла следства, хто не ажыццяўляў доступ да платных матэрыялаў БЕЛТА. Крымінальны пераслед па гэтым артыкуле ў дачыненні да Марыны Золатавай быў спынены «ў сувязі з незавершанасцю злачынства».

Следчы камітэт двойчы адмаўляў Золатавай ў задавальненні хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу паводле 86-га артыкула Крымінальнага кодэкса.

7 жніўня ў офісах кампаній TUT.BY і БелаПАН прайшлі ператрусы і затрыманні. Былі затрыманыя галоўны рэдактар ​​TUT.BY Марына Золатава, рэдактары партала Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, галоўны рэдактар ​​БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік інфармагенцтвы Таццяна Каравянкова, уласкар «Нямецкай хвалі» Павал Быкоўскі і рэдактар ​​інтэрнэт-сайту газеты "Беларусы і рынак »Аляксей Жукаў. Усе яны правялі па некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Еўрасаюз, Савет Еўропы, ЗША, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

Чытайце па тэме:  

Марына Золатава: Я рыхтуюся да суда і гатова да абароны

Справа Золатавай у руках суддзі Петраша. Хто ён такі?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства