viasna on patreon

Праверка ў дачыненні да Алеся Буракова прыпыненая

2018 2018-12-10T15:50:35+0300 2018-12-11T08:15:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/burakou-malodshy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Буракоў

Алесь Буракоў

Сябра ПЦ "Вясна" з Магілёва Алесь Буракоў атрымаў адказ на сваю заяву з нагоды правядзення праверкі ў рамках КПК з мэтай высвятлення неабходнасці ўзбуджэння ў дачыненні да яго крымінальнай справы па арт. 193 заўв. 1 Крымінальнага кодэкса - «Незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасьці».

У сваёй заяве праваабаронца ўказваў, што 8 лістапада ў яго адбылася нефармальная сустрэча з оперупаўнаважаным Паўлам Катом, у працэсе якой ён даведаўся, што праверка была распачатая яшчэ 8 кастрычніка. Падставай для яе паслужыла інфармацыя аб тым, што Алесь Буракоў з'яўляецца адміністратарам сайта mspring.online, які з'яўляецца адным з інфармацыйных рэсурсаў пазбаўленага ўладамі рэгістрацыі ПЦ "Вясна".

Начальнік аддзела ўнутраных спраў Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва А. Сільвановіч у адказе ўказаў, што заява Алеся Буракова далучаная да матэрыялаў праверкі, а сама праверка прыпыненая ў адпаведнасці з п. 2 ч.1 арт. 173-3 КПК - «неатрымання вынікаў экспертызы ці праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці».

Раней праваабаронцы "Вясны" выступілі з заявай у падтрымку Алеся Буракова і па-ранейшаму патрабуюць неадкладнага спынення правядзення праверкі ў дачыненні да яго. Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў таксама асудзіла ціск на Алеся Буракова.

11 траўня Саветам міністраў унесены ў парламент праект закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні некаторых кодэксаў Рэспублікі Беларусь", у якім прадугледжваецца выключэнне з Крымінальнага кодэкса артыкула 193.1 і ўвядзенне ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях новага артыкула 23.88 з аналагічным зместам, дзе будуць прадугледжаныя штрафныя санкцыі ў памеры да 50 базавых велічынь, што на думку праваабаронцаў таксама з’яўляецца недапушчальным абмежаваннем свабоды асацыяцый. 29 чэрвеня праект закона прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства