viasna on patreon

Алесь Буракоў: “Нічога супрацьпраўнага не раблю, не рабіў і не буду рабіць” Відэа

2018 2018-11-12T11:50:00+0300 2018-11-12T13:58:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/burakou-malodshy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Буракоў

Алесь Буракоў

8 лістапада сябра ПЦ “Вясна” Алесь Буракоў быў выкліканы на размову лейтэнантам Кастрычніцкага РАУС Паўлам Котам. Нагодай стала распачатая праверка ў межах крымінальнага працэсу па арт. 193 прым. 1 Крымінальнага кодэксу ("Незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасці"), бо па меркаванні супрацоўніка міліцыі Алесь Буракоў адмініструе сайт “Правы чалавека ў Магілёве”, што адносіцца да ПЦ “Вясна”.

“І сыходзячы з ягонай логікі, паколькі “Вясна” была пазбаўленая афіцыйнай рэгістрацыі, а значыць з’яўляецца незарэгістраванай арганізацыяй, гэта дае нагоду думаць, што я парушаю закон”, - распавёў Алесь Буракоў.

Акрамя гэтага, вядома, што Павел Кот ужо паразмаўляў з трыма чалавекамі, публікацыі пра якіх былі размешчаныя на рэгіянальным сайце ПЦ “Вясна”, а сама праверка была распачатая яшчэ 8 кастрычніка. Для таго, каб далей у хлопца не было праблемаў, міліцыянер параіў яму не займацца праваабарончай журналістыкай і “сядзець ціхенька”. Пры гэтым, Павел Кот сказаў Алесю Буракову, што яны з ім яшчэ неаднаразова сустрэнуцца.

“Я ведаю, што я законы не парушаў,  і нічога супрацьпраўнага я не раблю, не рабіў і не буду рабіць”, - падкрэсліў Алесь Буракоў.

Праваабаронцы “Вясны” выступілі з заявай у падтрымку свайго сябра Алеся Буракова і патрабуць неадкладнага спынення правядзення праверкі ў дачыненні да яго.

Нагадаем, 11 траўня Саветам міністраў унесены ў парламент праект закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні некаторых кодэксаў Рэспублікі Беларусь", у якім прадугледжваецца выключэнне з Крымінальнага кодэкса артыкула 193.1 і ўвядзенне ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях новага артыкула 23.88 з аналагічным зместам, дзе будуць прадугледжаныя штрафныя санкцыі ў памеры да 50 базавых велічынь, што на думку праваабаронцаў таксама з’яўляецца недапушчальным абмежаваннем свабоды асацыяцый. 29 чэрвеня праект закона прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні. 

Раней, 16 лютага 2011 г. старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесю Бяляцкаму было вынесена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона за подпісам намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь М.І. Кукліса. У папярэджанні сцвярджаецца, што дзеянні А. Бяляцкага ад імя праваабарончай арганізацыі “Вясна”, якая не прайшла дзяржаўнай рэгістрацыі, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Праваабаронца афіцыйна папярэджаны, што ў выпадку далейшай дзейнасці будзе разгледжана пытанне аб прыцягненні яго да крымінальнай адказнасці.

Аднак, яшчэ ў 2009 годзе праваабронцы "Вясны" заявілі, што дзейнічалі і будуць надалей дзейнічаць ад імя ПЦ "Вясна" і што іх дзейнасць не спынялася ні на хвіліну. Прайшло амаль дзесяць гадоў, а сітуацыя з афіцыйнай рэгістрацыяй застаецца ўсё яшчэ актуальнай. Нават у апошніх рэкамендацыях КПЧ па выніках разгляду справаздачы Беларусі ёсць патрабаванні рэгістрацыі "Вясны".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства