viasna on patreon

Юрый Зісер: Астранамічнымі штрафамі "справа БелТА" не скончыцца

2018 2018-11-12T11:49:01+0300 2018-11-12T11:49:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zisser-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Зісер. Фота: BramaBY

Юрый Зісер. Фота: BramaBY

Усе грошы, на якія дзяржава абрабуе журналістаў і іх сем'і, не кампенсуюць дзяржаве і малой часткі выдаткаў на вядзенне гэтага Кафкіянскага працэсу, лічыць заснавальнік TUT.BY Юрый Зісер.

Пра гэта, як паведамляе "Новы Час",  заснавальнік і саўладальнік парталу TUT.BY Юрый Зісер напісаў у сваім фэйсбуку:

"Калі вы вырашылі, што астранамічнымі для журналістаў сумамі кампенсацыі "шкоды" па справе БелТА ўсё скончыцца, — вы наіўныя. Гэта толькі пачатак. Дзяржава яшчэ можа абкласці вялікімі штрафамі, а таксама можа выставіць дзяўчатам кошт экспертыз кампутараў і мабільных тэлефонаў, якія былі адабраныя пры вобшуку. У тым ліку, напрыклад, Золатава заплаціць за экспертызу ноўтбука сына, які быў яму падараваны на дзень нараджэння роўна напярэдадні шмону, а таксама трынаццаці канфіскаваных з шафы старых тэлефонаў ўсёй сям'і, што шмат гадоў не выкарыстоўваліся. Сумы будуць для журналістаў вельмі вялікімі — гэта іх заробак за шмат гадоў наперад: улада са скуры вылазіць, каб прадэманстраваць перад тэлегледачамі БТ (таму што ўсе астатнія ўсё разумеюць) справу сусветнага маштабу, а журналісты — ворагі народа, таму прымусіць іх і іх сем'і "падзяліцца з дзяржавай" — з пункту гледжання любога суда добрая справа.

Зрэшты, усе грошы, на якія дзяржава абрабуе журналістаў і іх сем'і, не кампенсуюць дзяржаве і малой часткі выдаткаў на вядзенне гэтага Кафкіянскага працэсу. А аб фінансавых стратах краіны з-за пагаршэння інвестыцыйнага клімату і казаць не варта. Вось такая эканоміка працэсу на бягучы момант. Зрэшты, дзяржаве не позна страціць яшчэ больш грошай і іміджу ў выпадку прызначэння будучым судом нефінансавых пакаранняў, накшталт умоўных тэрмінаў ці пазбаўлення права на прафесію… 

Справа БелТА”: падрабязнасці

  • Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь паведаміў 8 жніўня 2018 года, што, пад час правядзення праверкі супрацоўнікамі МУС выяўлены шматлікія факты неправамернага доступу да кампутарнай інфармацыі, уласнікам якой з'яўляецца «БелТА», з боку службовых асобаў выдавецкага дома "Беларуская навука", ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбай Медыя».
  • Была ўзбуджаная крымінальная справа за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максімальнае пакаранне па артыкуле арт. 349 КК — абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • Агульны спіс затрыманых цягам 7 – 9 жніўня:
  • Сумесная заява Беларускай асацыяцыі журналістаў, Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Беларускага ПЭН-Цэнтру з нагоды ператрусаў у рэдакцыях СМІ і затрыманняў журналістаў.
  • Абвінавачванне было прад’яўленае 5 лістапада чатыром рэдактарам парталу TUT.BY, 6 лістапада - міжнароднай аглядальніцы інфармагенцтва БелаПАН Таццяне Каравянковай; 8 лістапада - галоўнаму рэдактару ​​БелаПАН Ірыне Леўшынай, рэдактару навінаў TUT.BY Галіне Уласік, карэспандэнту «Нямецкай хвалі» Паўлу Быкоўскаму і галоўнаму рэдактару партала Realt.by Уладзіславу Кулецкаму.
  • У статусе падазраванай застаецца галоўны рэдактар парталу TUT.BY Марына Золатава і яшчэ адзін супрацоўнік рэдакцыі.
  • Сумы прад’яўляемых матэрыяльных прэтэнзій – ад 3 тысяч да 17 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства