viasna on patreon

Усе тры пратаколы супраць Вікі Біран суды адправілі на дапрацоўку

2018 2018-07-04T17:48:01+0300 2018-07-04T17:57:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vika_biran2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віка Біран каля будунку МУС

Віка Біран каля будунку МУС

Як паведаміла ЛГБТК-актывістка Віка Біран на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, суды Маскоўскага, Ленінскага і Цэнтральнага раёна г. Мінска адправілі на дапрацоўку ў адпаведныя РУУСы ўсе тры пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні нібыта за правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства - "адзіночнага пікета". Менавіта так былі ацэненныя супрацоўнікамі міліцыі фотаздымкі з плакатам "Самі вы падробка", якія актывістка зрабіла на фоне будынкаў МУС, КДБ і Дому Ураду 24 траўня. 

Першае паседжанне павінна было адбыцца 6 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна, аднак, Віка Біран была за мяжой і хадайнічала аб пераносе разгляду справы. Усё ж суд адбыўся без удзелу актывісткі, але пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнне па ч.1 арт. 23.34 КаАП быў вернуты на дапрацоўку.

Цяпер жа Віка Біран паведамляе, што аналагічным чынам паступілі суды Ленінскага і Цэнтральнага раёнаў: 

Эпізод 2. Цэнтральнае РУУС і суд Цэнтральнага раёна. Іх я магу з упэўненасцю назваць самымі працаздольнымі. Адзін пратакол быў складзены без маёй прысутнасці 1 чэрвеня 2018 года. Потым быў суд, на якім я не прысутнічала і дату якога я не ведала. Працаўніца сакратарыята суда сёння па тэлефоне распавяла, што справу разгледзелі і, увага, зноў адправілі на "ліквідацыю недахопаў". Тут маёр міліцыі быў больш упэўненым у сабе і 29 чэрвеня 2018 года ліквідаваў усе недахопы самастойна. Гэты другі, выпраўлены (спадзяюся, што ідэальны) пратакол у судзе пакуль не разглядаўся. Дата разгляду справы мне не вядомая, але як толькі даведаюся - абавязкова паведамлю. 

Эпізод 3. Ленінскае РУУС і суд Ленінскага раёна. Яны самыя сумленныя: тут працуе падпалкоўнік, які прызнаў і зафіксаваў ў пратаколе, што аўтарам калонкі на сайце МУС быў непасрэдна міністр ( "... з мэтай публічнага выказвання сваiх адносiнаў да выказвання Міністра ўнутраных спраў РБ: "ЛГБТ-супольнасць і ўся гэтая барацьба за свае правы і сам дзень супольнасці - усяго толькі падробка"). Сакратарка адказала мне падчас свайго абедзеннага перапынку, за што ёй вялікі дзякуй. Сітуацыя зноў паўтарылася - "адпраўлены для ліквідацыі недахопаў".

Дзіўная сітуацыя: накшталт, і вопыту ў людзей шмат, а пратакол прыгожы з першага разу ніхто скласці не можа.

Vika Biran

Магчыма, пасля дапрацоўкі, пратаколы зноў будуць накіраваныя ў суды для разгляду. 

Нагадаем, 20 траўня на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутранных спраў з’явіўся артыкул гамафобнага зместу пад назвай “Мы за сапраўднае”, у якім МУС непрыязна выказвалася пра людзей ЛГБТК+ і вясёлкавы сцяг, які амбасада Велікабрытанія размясціла над сваім уваходам у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй –  17 траўня.

У адказ на артыкул, на наступны дзень неабыякавыя грамадзяне стварылі петыцыю “За сапраўдную міліцыю – для ўсіх”, у якой прасілі Генеральную пракуратуру правесці праверку законнасці такіх выказванняў з боку МУС, прыбраць дадзены артыкул з афіцыйнага сайта дзяржоргана і надалей устрымацца ад каментароў падобнага кшталту. За тры дні петыцыю падпісала больш за 1 500 чалавек. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства