viasna on patreon

ЛГБТ-актывістка: "Я ўключылася, бо адчула несправядлівасць"

2018 2018-05-24T17:41:26+0300 2018-05-24T17:57:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vika_biran2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віка Біран каля будунку МУС

Віка Біран каля будунку МУС

Сузаснавальніца праекта MAKEOUT.BY  Віка Біран сфатаграфавалася з плакатам “Самі вы падробка” на фоне Дому Ураду, будынкаў МУС і КДБ.

 Фотаздымкі дзяўчына апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку з подпісам:

МУС кажа: «ЛГБТ-супольнасць, і ўся гэтая барацьба за «свае правы», і сам дзень супольнасці - усяго толькі падробка!»

А я кажу: «Самі вы падробка! Ваша публічная гамафобія, вашыя мэты ўстойлівага развіцця, ваша сяброўства ў ААН, ваша выкананне правоў чалавека - гэта падробка».

vika_biran.jpgvika_biran3.jpg

Віка Біран распавяла, што адсочвала сітуацыю, пасля таго, як МУС размясціла гамафобны артыкул на сваім афіцыйным сайце. Напачатку яна проста пакрыўдзілася, а потым моцна раззлавалася. Яна вырашыла не чакаць і не прыцягваць іншых людей, а дзейнічаць.

“Я разлічваю, што мяне падтрымаюць тыя людзі, якія, як і я, лічуць недапушчальнымі такія выказванні з боку дзяржавы.

Чаго чакаць ад ўладаў, пакуль не ведаю. Для мяне дзіўна, што некаторыя расцэньваюць маю фотасэсію як адзіночны пікет, бо я прыйшла, сфатаграфавалася і сышла. Ніхто да мяне не падыходзіў за той кароткі час, што я там знаходзілася”, - кажа актывістка.

Дзяўчына не выключае, што яе могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за такія дзеянні. Аднак, не лічыць, што зрабіла нешта забароненае.

“Калі нехта яшчэ захоча, як і я зладзіць нешта падобнае, калектыўна ці самастойна, я буду вельмі рада. Калі блізкія мне людзі выкажуць жаданне рэалізаваць якія-небудзь яшчэ ідэі, я верагодна далучуся, бо зараз злавіла хвалю “дзеяння”.

Я ўключылася, бо адчула несправядлівасць, бо размова ідзе непасрэдна пра мяне і маіх блізкіх”, - сказала Віка Біран.

Нагадаем, 20 траўня на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутранных спраў з’явіўся артыкул гамафобнага зместу пад назвай “Мы за сапраўднае”, у якім МУС непрыязна выказвалася пра людзей ЛГБТК+ і вясёлкавы сцяг, які амбасада Велікабрытанія размясціла над сваім уваходам у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй –  17 траўня.

У адказ на артыкул, на наступны дзень неабыякавыя грамадзяне стварылі петыцыю “За сапраўдную міліцыю – для ўсіх”, у якой просяць Генеральную пракуратуру правесці праверку законнасці такіх выказванняў з боку МУС, прыбраць дадзены артыкул з афіцыйнага сайта дзяржоргана і надалей устрымацца ад каментароў падобнага кшталту. За тры дні петыцыю падпісала больш за 1 500 чалавек. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства