viasna on patreon

Адбыліся чарговыя суды за пікет перад "Чарнобыльскім шляхам"

2018 2018-05-22T08:31:25+0300 2018-05-22T08:37:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/_mg_3243.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Радыё Свабода” перадае, што 21 траўня ў Першамайскім судзе прысудзілі штрафы актывістам Леаніду Кулакову і Маі Навумавай. Пакаралі іх за пікет, які прайшоў у Мінску 26 красавіка. Тады некалькі актывістаў выйшлі да Акадэміі навук, насупраць месца збору ўдзельнікаў Чарнобыльскага шляху.

Пікетоўцы трымалі ў руках партрэты палітвязняў і гучна скандавалі: «Свабоду!» ды «Жыве Беларусь!». Міліцыянты іх не чапалі, але на ўсіх склалі пратаколы.

Неўзабаве пасля акцыі над пікетоўцамі пачаліся суды, за яе ўжо адбылі па 7 сутак адміністрацыйнага арышту актывісты Вольга Мікалайчык і Максім Вінярскі.

«Мяне судзілі нават без сведак. Быў адзін сведка-міліцыянт, але ў суд ён не прыйшоў. Зачыталі ягоны рапарт, з якога вынікае, што ён з'явіўся на акцыю, ведаючы, што там будзе наш пікет. Хацеў у яго спытаць, адкуль ён гэта ведае, але не ўдалося», — сказаў пасля суду Леанід Кулакоў.

У выніку актывіста аштрафавалі на 40 базавых велічыняў (980 рублёў). Мая Навумава аштрафаваная на 35 базавых велічыняў (857 рублёў 50 капеек).

У сераду 23 траўня ў Першамайскім судзе будуць судзіць за ўдзел у тым жа пікеце грамадскую актывістку Галіну Лагацкую.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства