viasna on patreon

Затрыманы Вольга Нікалайчык і Максім Вінярскі. Яны асуджаны на 7 сутак Дапоўнена

2018 2018-04-28T17:59:32+0300 2018-04-28T21:57:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2018-26-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет падчас акцыі "Чарнобыльскі шлях"

Пікет падчас акцыі "Чарнобыльскі шлях"

28 красавіка ў Мінску былі затрыманы актывісты Вольга Нікалайчык і Максім Вінярскі. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (парушэнне арт. 23.34 КаАП).

У дом Вольгі Нікалайчык міліцыянты ў цывільным ламіліся амаль гадзіну, у выніку чаго трэснула шыба і быў зламаны замок. Максіма Вінярскага затрымалі, калі той ішоў у краму. Абодвух актывістаў даставілі ў суд Першамайскага раёна. У хуткім часе яны былі асуджаны на 7 сутак арышту кожны.

За два дня да гэтага оба актывіста ўдзельнічалі ў акцыі "Чарнобыльскі шлях". Аднак да пачатку шэсця яны вырашылі сабрацца не ў дазволеным уладамі месцы ля кінатэатру "Кастрычнік", а насупраць - ля будынка Акадэміі навук, і правесці там пікет. Актывісты разгарнулі плакаты з партрэтамі зняволеных Тараса Аватарава, Міхаіла Жамчужнага, Змітра Паліенкі і Святаслава Барановіча, а затым запалілі фаеры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства