viasna on patreon

Міністэрства юстыцыі сёмы раз адмовіла ў рэгістрацыі БХД

2018 2018-04-07T10:23:00+0300 2018-04-12T10:35:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1523025876_1495188295_1015701517-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Адпаведны адказ з ведамства атрымала сустаршыня БХД Вольга Кавалькова. Па інфармацыі БХД, гэта была ўжо сёмая спроба рэгістрацыі партыі.

Сярод падставаў для адмовы ў рэгістрацыі – адсутнасць хатніх ці працоўных нумароў у некалькіх заснавальнікаў. Апроч таго, улады палічылі прычынай для адмовы памылкі ў датах нараджэння двух заснавальнікаў.

“Але гэта ўсё тэхнічныя памылкі, якія маглі б быць выпраўленыя. Яны не павінны быць падставай для адмовы ў рэгістрацыі палітычнай партыі. Ці шмат людзей сёння карыстаецца хатнім тэлефонам, калі ёсць мабільны? Дый на працах не паўсюль ёсць стацыянарныя тэлефоны. І тыя формы для рэгістрацыі палітычнай партыі, якія патрабуе Мінюст, ужо даўно састарэлі”, - адзначыла Вольга Кавалькова.

Таксама ў Мінюста ўзніклі пытанні адносна памяшкання, якое было прадастаўленае ў якасці юрыдычнага адрасу.

“Усе патрэбныя дакументы адносна адрэсы і нават больш, чым патрабуе заканадаўства, былі прадастаўленыя ў міністэрства, таму ніякіх пытанняў не павінна было ўзнікнуць”, - заявіла сустаршыня БХД.

Таксама ў адказе гаворыцца, што ў Міністэрства юстыцыі паступілі заявы ад асобных грамадзян, якія быццам бы свае подпісы пад заснаваннем не ставілі. Але пры гэтым ніякія прозвішчы ў сувязі з гэтым у адмове не ўзгадваюцца.

“Зразумела, што і на гэты раз рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі было палітычным. Мы яго, безумоўна, будзем абскарджваць у належны тэрмін”, - дадала сустаршыня БХД.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства