У Бабруйску затрымалі Таісію Кабанчук
https://spring96.org/be/news/89505
2018
2018-03-24T20:17:33+0300
2018-03-24T20:17:33+0300
2018-03-24T20:23:11+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kabanchuktaisija.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Бабруйску 24 сакавіка затрымалі каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай вобласці Таісію Кабанчук.
Як паведамляе ў Facebook журналістка Марына Маўчанава, каардынатара БХД некалькі невядомых у цывільным запіхалі ў машыну без апазнавальных знакаў і павезлі ва УУС, піша bchd.info.
Сама Таісія Карпаўна на тэлефанаванне не адказвае.
Таісія Кабанчук была адной з заяўніц акцыі да 100-годдзя БНР у Бабруйску на 24 сакавіка, але з прычыны таго, што ўлады перанеслі месца акцыі на ўскраек гораду і яе час на 25 сакавіка – калі будзе праходзіць акцыя ў Менску, адмовілася ад яе правядзення, бо збіралася браць удзел у акцыі ў сталіцы Беларусі.