viasna on patreon

Суда па пераводзе палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў турму не будзе, бо “адпалі падставы” Дакумент Дапоўнена

2017 2017-10-23T16:45:15+0300 2017-10-24T10:46:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhamchuzhny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны. Фота: svaboda.org

Міхаіл Жамчужны. Фота: svaboda.org

На мінулым тыдні стала вядома, што на заўтра, 24 кастрычніка, прызначаны судовы працэс па пераводзе палітвязня Міхаіла Жамчужнага на турэмны рэжым зняволення. Прадстаўленне ініцыявала адміністрацыя калоніі №9 г. Горкі, дзе зараз утрымліваецца вязень.

23 кастрычніка Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў інфармацыю, што суд не адбудзецца, паколькі “адпалі падставы”. Падрабязнасцямі на дадзены момант праваабаронцы не валодаюць.

Варта нагадаць, што 10 кастрычніка была спроба правесці судовы працэс над Міхаілам Жамчужным падчас выязнога паседжання ў калоніі №9, аднак палітвязень запатрабаваў забеспячэння права на абарону і ўдзелу ў судзе адваката, з якім у яго заключаная дамова.

Пасля таго, як стала вядома дата суда над Міхаілам Жамчужным, праваабаронцы з ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка звярнуліся ў суд Горацкага раёна з просьбай аб забеспячэнні магчымасці іх прысутнасці ў судовым паседжанні. Аналагічныя звароты з патрабаваннем аб правядзенні адкрытага судовага паседжання былі станоўча разгледжаныя судом Барысаўскага раёна падчас папярэдняй спробы перавесці Міхаіла Жамчужнага на турэмны рэжым зняволення ў красавіку бягучага года (тады яе ініцыявала адміністрацыя калоніі ў Навасадах, дзе на той момант утрымліваўся палітвязень). Тады суд разглядаў справу ў адкрытым судовым паседжанні, у выніку адміністрацыя адклікала сваё прадстаўленне аб пераводзе вязня ў турму і вытворчасць па справе была спыненая. У верасні кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі звяртаўся ў Дэпартамент выканання пакаранняў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па забеспячэнні Міхаілу Жамчужнаму тых умоваў адбыцця пакарання, пры якіх бы яму гарантаваліся бяспека і захаванне асноўных правоў і свабодаў.

Суда па пераводзе палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў турму не будзе, бо “адпалі падставы”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства