viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч: Рэпрэсіі пашыраюцца на новыя катэгорыі грамадзянаў Відэа

2017 2017-03-13T15:48:21+0300 2017-03-13T16:15:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich_video.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнік “Вясны” Валянцін Стэфановіч, каментуючы бягучую сітуацыю з пераследам удзельнікаў пратэстных акцый, журналістаў, якія іх асвятляюць, і праваабаронцаў, нагадвае пра патрабаванні да ўладаў Беларусі, выкладзеныя ў заяве ПЦ “Вясна”:

  1. Для вырашэння спрэчных і канфліктных пытанняў пачаць перамовы з шырокай грамадзянскай супольнасцю;

  2. Не дапусціць масавых рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбудуцца ў бліжэйшы час у краіне;

  3. Неадкладна спыніць пераслед удзельнікаў мірных акцый пратэсту супраць Дэкрэта № 3 і забяспечыць грамадзянам краіны права на свабодны ўдзел у мірных сходах і выказванне свайго меркавання;

  4. Неадкладна вызваліць усіх грамадзян, арыштаваных за рэалізацыю гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека;

  5. Спыніць іншыя формы ўціску на прадстаўнікоў апазіцыйных партый, рухаў, грамадзянскіх актывістаў і праваабаронцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства