viasna on patreon

Кошт свабоды мірных сходаў: актывіста ў кастрычніку аштрафавалі на суму 2730 рублёў

2016 2016-10-31T11:22:57+0300 2016-10-31T12:09:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palcheuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Сяргей Пальчэўскі

Актывіст Сяргей Пальчэўскі

31 кастрычніка актывісту Сяргею Пальчэўскаму суд Цэнтральнага раёна Мінска  вынес пастанову аб пакаранні штрафам у памеры 50 б.в., што складае 1050 рублёў. У судзе разглядаліся адразу шэсць(!) пратаколаў правапарушэнняў па артыкуле 23. 34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Актывіста абвінавацілі ў тым, што ён, не маючы дазволу Мінгарвыканкаму, штодзень, з 26 па 30 верасня, размяшчаў стэнд з выявай бел-чырвона-белага сцяга ў пераходах станцыі метро і збіраў подпісы з мэтай прызнання гэтага сцяга гістарычнай каштоўнасцю. Суддзя аб’яднаў усе эпізоды ў адзін і разгледзеў адміністрацыйнную справу, заслухаўшы сведкаў – супрацоўнікаў міліцыі, якія і складалі пратаколы.

Варта нагадаць, што Сяргея Пальчэўскага ў кастрычніку прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці двойчы:  6 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Мінска абвінаваціў актывіста ў зборы подпісаў 23 і 24 верасня з мэтай прызнання гэтага нацыянальнага сцяга гістарычнай каштоўнасцю і пастанавіў пакараць Пальчэўскага штрафам у памеры 30 базавых велічынь (630 рублёў).

А праз пяць дзён, 11 кастрычніка, суд Маскоўскага раёну Мінска разглядаў справу актывіста аб ўдзеле 12 верасня ў мітынгу за сапраўдныя выбары на плошчы Незалежнасці. У выніку Сяргей Пальчэўскі быў аштрафаваны на яшчэ большую суму -  на 50 базавых велічынь, што складае 1050 рублёў.

Агулам за кастрычнік суды прысудзілі Пальчэўскаму штрафам на суму 2730 (амаль1450 даляраў). Столькі ў Беларусі сёння каштуе свабода мірных сходаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства