viasna on patreon

Актывіста Сяргея Пальчэўскага на працягу тыдня аштрафавалі двойчы

2016 2016-10-18T16:51:10+0300 2016-10-18T16:54:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palcheuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Сяргей Пальчэўскі

Актывіст Сяргей Пальчэўскі

Актывіста Сяргея Пальчэўскага на працягу тыдня аштрафавалі двойчы агулам на 80 базавых велічынь, што складае 1680 рублёў.

6 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінску разглядалася справа аб удзеле Сяргея Пальчэўскага ў правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў 23 і 24 верасня. Актывіста абвінавацілі ў тым, што ён, не маючы дазволу Мінгарвыканкаму, размясціў стэнд з выявай бел-чырвона-белага сцяга ў пераходзе ля станцыі метро “Кастрычніцкая” і збіраў подпісы з мэтай прызнанне гэтага сцяга гістарычнай каштоўнасцю. На аснове паказанняў сведкаў суддзя Валерый Есьман прызнаў Пальчэўскага вінаватым у парушэнні ч.3 арт. 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (удзел у правядзенні несанкціянаванага масавага мерапремства паўторна цягам аднаго году пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне) і пастанавіў пакараць Пальчэўскага штрафам у памеры 30 базавых велічынь (630 рублёў).

А праз пяць дзён, 11 кастрычніка, суд Маскоўскага раёну Мінска разглядаў справу актывіста аб ўдзеле 12 верасня ў мітынгу за сапраўдныя выбары на плошчы Незалежнасці. У выніку Сяргей Пальчэўскі быў аштрафаваны на яшчэ большую суму -  на 50 базавых велічынь, што складае 1050 рублёў.

Што датычыцца збору подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нацыянальнай каштоўнасці, то штраф Сяргея Пальчэўскага далёка не адзіны падчас правядзення гэтай акцыі. У інтэрвью “Радыё Рацыя” актывіст Зміцер Дашкевіч распавёў, што на тых, хто збірае подпісы, міліцыянты штодзень складаюць прыкладна па чатыры адміністрацыйныя пратаколы. А значыцца цягам месяца іх назбіралася ўжо больш за сотню.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства