viasna on patreon

У Смаргоні выбары праводзяць “правераныя гадамі кадры”

2016 2016-07-29T23:17:58+0300 2016-07-30T16:06:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smargon-skrynshot-rashennia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Склад участковых выбарчых камісіяў Смаргонскага раёна ад выбараў да выбараў амаль не змяняецца. Так 26 ліпеня Смаргонскі райвыканкам зацвердзіў склад камісій 40 выбарчых участкаў, у склад якіх увайшло 426 чалавек на безальтэрнатыўнай аснове. Дэмакратычныя партыі прэтэндэнтаў у склад камісій увогуле не вылучалі.
   Паказальна, што склад 13 участковых камісій аказаўся цалкам ідэнтычны складу, які быў на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, а у складзе 11 камісій змянілася толькі па 1 чалавеку.

   Цікава, што пунктам 2 свайго рашэння ад 26 ліпеня 2016 г. №648, якім зацверджаны склад участковых камісій, Смаргонскі райвыканкам як быццам упаўнаважыў супрацоўніка прадстаўляць інтарэсы выканкама ў судзе на выпадак абскарджання рашэння, не указаўшы прозвішча ўпаўнаважанага. Хоць гэтая акалічнасць не мае практычнага значэння, бо адмоваў ва ўключэнні у склад камісій не было, а таму няма каму абскарджваць рашэнне адміністрацыі.

  “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства