viasna on patreon

Запыт да рэдактара Зэльвенскай раёнкі: чаму асвятляецца збор подпісаў толькі за аднаго прэтэндэнта?

2016 2016-07-20T00:39:18+0300 2016-07-20T00:39:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shega-zbor-dziarechyn-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Збор подпісаў за Івана Шэгу ў вёсцы Дзярэчын Зэльвенскага раёна

Збор подпісаў за Івана Шэгу ў вёсцы Дзярэчын Зэльвенскага раёна

Сябры ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Івана Шэгі (Слонімскае згуртаванне дэмакратычных сіл) звярнуліся з запытам да рэдактара зэльвенскай раённай газеты “Праца” спадарыні Святланы Ярмалавічэне. У запыце сфармулявана пытанне: чаму зэльвенская раённая газета асвятляе збор подпісаў толькі за Алу Сопікаву на сваіх старонках? І чаму на старонках газеты няма ніводнага слова пра пікеты ў падтрымку Івана Шэгі, якія праводзіліся ў вёсках Елка, Дзярэчын Зэльвенскага раёна і два разы ў Зэльве? Пра актыўнасць ініцыятыўнай групы Алы Сопікавай раёнка пісала некалькі разоў, амаль пастаянна згадвае яе і на папяровых старонках, і на сваім сайце. Пра пікеты Івана Шэгі ані слова згадкі не было і няма. Пакуль адказу ад спадарыні Ярмалавічэне сябры ініцыятыўнай групы не атрымалі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства