viasna on patreon

Сайт Віцебскага аблвыканкаму змяніў дызайн. Але беларускай мовы па-ранейшаму няма

2016 2016-02-22T11:51:26+0300 2016-02-22T11:51:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Злева ўвере пазначана, што сайт мае дзве версіі: англійскую і рускую. Хаця ніжэй паказальна размешчаны дзяржаўны герб Беларусі.

Дарэчы, у ранейшым варыянце сайта беларускага герба не было, толькі герб Віцебскай вобласці – адзіны “абласны” герб з выявай Пагоні.

Віцебскія праваабаронцы не аднойчы звярталі ўвагу на тое, што мясцовыя ўлады абыякавыя да таго, што чытачы афіцыйных сайтаў дзяржаўных структур маюць права на карыстанне роднай мовай. З 23-х рэгіянальных сайтаў мясцовых адміністрацый Віцебшчыны толькі інтэрнэт-старонка Глыбоцкага райвыканкаму мае беларускамоўную версію. 19 выканкамаў прэзентуюць сябе па-руску і па-англійску, толькі сайт Браслаўскага райвыканкаму зносіцца з наведнікамі выключна па-руску, як і сайты Наваполацкага гарвыканкаму і Полацкага райвыканкаму.  Між тым, гэта найбольш прывабныя для турызму рэгіёны, і ў цяперашні час, калі так шмат гаворыцца пра развіццё турызму і неабходнасць запрашаць замежнікаў на экскурсіі і адпачынак, адсутнасць англамоўнай версіі рэгіянальных сайтаў выглядае дзіўна…

На сайце Віцебскага аблвыканкаму ёсць банер “2016 – Год культуры”, з дапамогай якога наведнікі трапляюць на паведамленне БЕЛТА пра тое, што сёлета Аляксандр Лукашэнка прыняў адпаведны ўказ “з мэтамі аб’яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для рашэння задач… захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны…” Аднак усе гэтыя задачы, відаць, Віцебскі аблвыканкам збіраецца вырашаць, ігнаруючы на афіцыйным сайце родную мову. Хоць беларускамоўная версія магла б быць у гэтым сэнсе вельмі добрым прыкладам для раённых і гарадскіх адміністрацый.

Змены знешняга выгляду старонкі сайта Віцебскага аблвыканкама – гэта выкарыстанне візуальных “навінак”. З тэхнічнага пункту погляду яны падрабязна прааналізаваны на сайце “Народныя навіны Віцебска”. Згадана і тое, што Віцебскі аблвыканкам двойчы абвяшчаў тэндэр на абнаўленне сайта, але абодва разы адмяняў тэндэры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства