viasna on patreon

Перапіскай звольненага “гранітаўца” з Міністэрствам архітэктуры цікавіцца міліцыя

2016 2016-02-09T13:28:54+0300 2016-02-09T13:28:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tabula-uladzimir-granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Табула, Мікашэвічы.

Уладзімір Табула, Мікашэвічы.

Былы інжынер на ахове працы прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах Уладзімір Табула, які прапрацаваў 12 гадоў без нарканняў, лічыць сваё звальненне незаконным і абскарджвае яго ў судзе. Адначасова ён вядзе перапіску з дзяржаўнымі ведамствамі адносна парушэнняў на прадпрыемстве. Пры гэтым адбываюцца невытлумачальныя для яго рэчы. Так, адказ з Брэсцкага аблвыканкама на яго скаргу адносна парушэнняў пераводу на вакантнае месца намесніка начальніка аддзела тэхнікі бяспекі, нягледзячы на ўказаны правільны адрас пражывання, прыйшоў ягонай маці. Сам Уладзімір Табула ў гэты час быў на сесіі ў Мінску. Падчас тэлефоннай размовы, калі маці паведамляла пра атрыманне ліста, да яе з’явіўся міліцыянер, каб высветліць, дзе знаходзіцца яе сын. Маці Табулы адказала, што сын вучыцца ў Аграрна-тэхнічным універсітэце і перадала тэлефон супрацоўніку міліцыі. Ён спытаў, калі і колькі лістоў Уладзімір Табула адправіў у Міністэрства архітэктуры і пра што пісаў. Табула спытаў міліцыянта, чаму гэта яго цікавіць. Той замяўся і адказаў, што ён шукае нейкую Інэсу Якубец, якая негатыўна напісала ў Міністэрства архітэктуры пра кіраўніцтва “Граніта”.

Уладзімір Табула звярнуўся ў пракуратуру са скаргай на мясцовую пошту, а таксама цікаўнасць участковага яго перапіскай з Міністэрствам архітэктуры.

Чарговае паседжанне суда па справе звальнення з “Граніта” Уладзіміра Табула прызначана на 15 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства