Справа графіцістаў: працяг 29 студзеня
Перад пачаткам другога дня судовага паседжання над стваральнікамі патрыятычных графіці грамадскімі актывістамі Максімам Пякарскім, Вадзімам Жаромскім і Вячаславам Касінеравым 26 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска яшчэ болей узмацнілі меры бяспекі. У судзе таксама знаходзіцца кіраўніцтва ГУУС Менгарвыканкама.
Са спазненнем на працэс прыйшлі Максім Пякарскі і Вадзім Жаромскі. Яны паведамілі, што ахова ўчыніла ім дэталёвы агляд. Тым не менш, суддзя Ала Скуратовіч вынесла ім заўвагу.
Пракурор зачытаў раздрукоўку тэлефоннай размовы Жаромскага з Касінеравым, датаванай 8 траўня 2015 году. Высветлілася, што праслухоўванне юнакоў доўжылася да моманту затрымання, да 20 жніўня. Гэта адбылося за дзень да псавання фарбай білбордаў з выявай міліцыянтаў. Пракурор таксама агучыў расшыфроўку допытаў Жаромскага супрацоўнікам УБАЗ Ігарам Луневічам ў перыяд, калі абвінавачаны знаходзіўся ў СІЗА № 1. Паводле яго слоў, той допыт праводзіўся пад ціскам праваахоўнікаў. Следчага таксама ў ходзе допыту цікавіла сувязь Пякарскага з інтэрнэт-рухам "Пошуг".
Вадзім Жаромскі заявіў пра ціск на яго пад час следства і адзначыў, што допыты праходзілі без адваката.
Пракурор таксама агучыў расшыфроўку допытаў Жаромскага супрацоўнікам УБАЗ Ігарам Луневічам ў перыяд, калі абвінавачаны знаходзіўся ў СІЗА № 1. Паводле яго слоў, той допыт праводзіўся пад ціскам праваахоўнікаў. Следчага таксама ў ходзе допыту цікавіла сувязь Пякарскага з інтэрнэт-рухам "Пошуг".
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, які назірае за судовым працэсам, паведаміў, што "сёння агучваліся пісьмовыя матэрыялы справы і сярод іх – дакументы па аператыўна-вышуковых мерапрыемствах, з якіх вынікае, што тэлефонныя размовы гэтых юнакоў праслухоўваліся на працягу доўгага часу: з 8 траўня па 20 жніўня 2015 года. Цікавым падаецца, што першы дакумент датуецца 8 траўня, яшчэ да стварэння графіці. Відавочна, распрацоўвалася на думку органаў следства іх датычнасць да нейкіх груповак, якія маглі ўяўляць пагрозу для іх у перыяд выбараў.
Цікавым выглядала і тое, што былі агучаныя матэрыялы гукавога кантроля размоў затрыманых актывістаў з аператыўнымі работнікамі, якія праводзіліся без удзелу адвакатаў і запісваліся на спецыяльныя аўдыёносьбіты.
Калі гэтыя факты супаставіць з тым што раней казала прэс-сакратар Следчага камітэту Юля Ганчарова, можна зрабіць выснову, што са справы гэтых хлопцаў напэўна хацелі зрабіць нешта большае, кшталту небяспечнай экстрэмісцкай групы, якая па словах Ганчаровай пражывае на здымных кватэрах, мяняе прозвішчы, у якіх знайшлі пнеўматычны пісталет і прадметы застрашэння грамадзян, якія прапаганадавалі гвалт, розную варожасць.
Але у судзе ў матэрыялах справы мы гэтага нічога не бачым. Нам Распавядаюць аб тым, хто купляў пластылін, хто пэндзлікі, хто фарбу. Уражанне, што разглядаецца справа дзетак з дзцячага садка. Але будзем глядзець далей, чым гэты суд завяршыцца".
Абвешчаны перапынак. Працэс працягнецца ў пятніцу, 29 студзеня. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 14:30.