Баранавічы: сустрэчы з Караткевіч не будзе, будзе канцэрт
Запланавая і анансаваная на 2 кастрычніка сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч з мясцовымі выбаршчыкамі ў Гарадскім доме культуры не адбудзецца. Давераная асоба кандыдата Ігар Маслоўскі 25 верасня падаў пісьмовую заяўку на сустрэчу ў Баранавіцкую гарадскую выбарчую камісію, але 1 кастрычніка яму патэлефанавалі з ТВК і сказалі, што на заяўлены час памяшканне Дома культуры занятае. На дадзены дзень і час у ГДК яшчэ за некалькі тыдняў быў запланаваны канцэрт ансамбля народной музыкі «Бяседа».
– Сапраўды, афіцыйная газета Баранавіцкага гарвыканкама “Наш край” 30 верасня на ст. 23 паведаміла сваім чытачам, что 2 кастрычніка ў Гарадскім доме культуры адбудзецца канцэрт заслужанага калектыва РБ, ансамбля народнай музыкі “Бяседа”. Не ведаю, ці арганізатары сустрэчы Караткевіч з баранавіцкімі выбаршчыкамі прасілі іншае вольнае памяшканне ці пляцоўку ў горадзе, якіх выдзелена дастаткова на такія сустрэчы, – пракаментаваў грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус.
Баранавічы, 8-мы горад па колькасці насельніцтва ў Беларусі да гэтага часу не наведаў яшчэ ні адзін зарэгістраваны кандыдат у прэзідэнты. Такога яшчэ не было.