viasna on patreon

Баранавічы: з’явілася першая інфармацыя аб сустрэчы з Таццянай Караткевіч

2015 2015-10-01T15:56:49+0300 2015-10-01T15:57:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-infa-susrtech-karat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах з’явілася першая інфармацыя аб сустрэчы кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч з выбаршчыкамі горада. Гарадскі недзяржаўны інфармацыйны сайт Баранавічы.net размясціў інфармацыю, што 2 кастрычніка ў Гарадскім доме культуры а 18-й гадзіне адбудзецца сустрэча з Таццянай Караткевіч пад лозунгам “Мірныя перамены – толькі так!”. На афіцыйным сайце Баранавіцкага выкаўчага камітэта па-ранейшаму няма аніякай інфармацыі пра кандыдатаў у прэзідэнты, акрамя дзеючага кіраўніка нашай краіны.

Інфармацыі аб магчымых сустрэчах жыхароў Баранавічаў з Сяргеем Гайдукевічам і Мікалаем Улахавічам пакуль не было.

У паштовых скрынках жыхары Баранавічаў атрымалі толькі біяграфічныя звесткі кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама безымянныя запрашэнні прыйсці на выбары з нагадваннем права прагаласаваць датэрмінова з 6 па 10 кастрычніка 2015 года ў памяшканні ўчастковай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства