У Салігорску збіраюцца пікетаваць супраць ушчыльнення гарадской забудовы
https://spring96.org/be/news/79912
2015
2015-09-14T17:01:14+0300
2015-09-14T17:01:14+0300
2015-09-14T17:01:14+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/budoulia..jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскія актывісты беларускай сталіцы шахцёраў падалі заяву на правядзенне пікету, з дапамогай якога хочуць звярнуць увагу ўладаў і грамадства на праблему ўшчыльнення гарадской забудовы. Заяўніком пікету зя’ўяляецца вядомы гарадскі дзеяч Уладзімір Шыла.
Пікет плануецца правесці 19 верасня на цэнтральнай плошчы гораду. Меркаваная колькасць удзельнікаў мае скласці каля пяцідзесяці чалавек. Падчас пікету грамадскія актывісты плануюць распачаць маштабны збор подпісаў супраць палітыкі ўшчыльнення, знішчэння зялёных зон, школьных стадыёнаў і дзіцячых пляцовак.
Калі ўлады не дадуць дазволу на правядзенне пікету ў адпаведнасці з законам “Аб масавых мерапрыествах”, тады грамадскія актывісты будуць ладзіць яго ў межах бягучай выбарчай кампаніі.