viasna on patreon

Сетка Дамоў правоў чалавека святкуе сваё 20-годдзе

2015 2015-09-09T16:41:02+0300 2015-09-09T17:23:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hrh-20.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная Сетка Дамоў правоў чалавека адзначае сваё 20-годдзе. Святочныя мерапрыемствы з удзелам беларускіх праваабаронцаў і прадстаўнікоў няўрадавых дэмакратычных арганізацый гэтымі днямі праходзяць у Осла.

На сённяшні дзень Сетка Дамоў правоў чалавека аб'ядноўвае больш за 100 няўрадавых арганізацый, якія ўваходзяць у 16 Дамоў у 13 краінах Еўропы, Каўказа, Балканскага паўвострава ды Усходняй Афрыкі.

Ва ўрачыстасцях бяруць удзел прадстаўнікі Беларусі: кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, Прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека ў выгнанні Таццяна Рэвяка, дырэктар БДПЧ Ганна Герасімава, а таксама супрацоўнікі і экспеты праграмаў Дома Антаніна Маслыка, Дзіна Шаўцова і Аляксандр Вашкевіч.

9 верасня ўдзельнікі святкаванняў прайшліся ўрачыстым маршам у падтрымку палітычных вязняў ад Нарвежскага Парламента да Дома Літаратуры. Удзельнікі шэсця былі апранутыя ў цішоткі з фатаздымкамі палітзняволеных.

Таксама ў межах святочнай праграмы адбылася дыскусія “Шлях наперад для праваабаронцаў, якія стаяць перад нарастаючымі пагрозамі”.

Першы Дом правоў чалавека быў створаны ў 1989 годзе ў Нарвегіі, а ў 1994 годзе з'явілася цэлая міжнародная сетка. Асноўная ідэя гэтай фундацыі – стварыць месца, дзе б разам маглі працаваць некалькі праваабарончых арганізацый, пашыраючы такім чынам супрацоўніцтва з мэтай зрабіць арганізацыі-чальцы Дома больш бачнымі і даступнымі на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях, а таксама спрыяць паляпшэнню бяспекі праваабаронцаў. У 2006 годзе супольнымі намаганнямі Беларускага Хельсінкскага Камітэта, ПЦ “Вясна”, Беларускай асацыяцыі журналістаў ды ініцыятывы ByWatch у Вільні распачаў працу Беларускі Дом правоў чалавека на чале з аўтарытэтным праваабаронцам Барысам Звозскавым, імя якога БДПЧ носіць зараз. Гэта адзіны Дом Сеткі, які вымушаны працаваць у выгнанні, бо ўлады Беларусі пераследуюць дзейнасць па рэалізацыі і абароне правоў чалавека і весці ўсе накірункі працы Дома ўнутры краіны немагчыма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства