viasna on patreon

Статкевіча палохалі ў мінскай міліцыі, ён ставіцца з іроніяй

2015 2015-09-09T08:55:13+0300 2015-09-09T08:55:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkievihc-v.jpg
Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч паведаміў «НН», што сёння быў выкліканы на размову ў ГУУС Мінгарвыканкама. Прычына – 10 верасня Статкевіч плануе правесці пікет каля ГУМа з патрабаваннем свабодных выбараў.

«Я знаходжуся на прафілактычным уліку і абавязаны з’яўляцца ў міліцыю. Сёння мяне запрасілі ў 14:50 у ГУУС Мінгарвыканкама. Завялі ў нейкую залу, там куча відэакамер. Сядзіць сапраўдны прэзідыум на чале з нейкім генерал-маёрам, падстрыжаным пад вожыка.

Той генерал адразу пачаў прамову, што я парушаю заканадаўства, збіраю несанкцыянаваны пікет. Я кажу: «Вы так прамаўляеце натхнёна, а я вас нават не ведаю, прадстаўцеся».

Аказалася, што гэта начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў.

Я патлумачыў, што маю канстытуцыйныя правы, што цяпер ідзе выбарчая кампанія, маю права абмяркоўваць. Хвілін 15 мы перабівалі адзін аднаго. Барсукоў нешта палымяна хацеў прамовіць на камеру, а я не даваў яму гэта зрабіць.

Высветлілася, што Барсукоў вельмі эмацыйны чалавек. Ён настолькі расхваляваўся, што ўшчэнт забыўся на ўсе замежныя мовы, пачаў прамаўляць па-беларуску. І вельмі добра гаварыў!

Прапаноўвалі падпісаць нейкае пісьмовае папярэджанне, але я адмовіўся.

Я сказаў, што міліцыя ператварыла народ у запалоханы статак, а я асабіста такім ніколі не буду. Барсукоў жа стаў гаварыць: «Мы да вас па-чалавечы паставіліся выпусцілі з турмы. Вы хочаце, каб вас зноў пасадзілі». Ну-ну, ні да аднаго забойцы так не ставіліся.

Уладзе вельмі хочацца легітымнасці, але не даюць магчымасці людзям нават збірацца. Я сказаў, што не хвалюйцеся, я ж рэвалюцыю не прызначаю.

Вы павінны былі за 15 дзён падаць заяўку, адказваюць. Нібыта вы дазволіце, толькі два разы на год Бангалор дазваляеце.

Я ў добрым гуморы сышоў з міліцыі. Стаўлюся да ўсяго гэтага з іроніяй».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства