viasna on patreon

Улады забаранілі Вайцюшкевічу выступіць, прызнаўшы яго творчасць экстрэмісцкай

2015 2015-07-17T10:40:00+0300 2015-07-17T10:40:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vaicjuszkevicz4.jpg
Зміцер Вайцюшкевіч.

Зміцер Вайцюшкевіч.

Адмова ў выдачы гастрольнага пасведчання музыку Змітру Вайцюшкевічу звязаная з характарам творчасці выканаўцы, якая падпадае пад дзеянне пункта 5 разделу 2 указа кіраўніка дзяржавы №257. У ім размова ідзе пра тое, што забаронена арганізацыя і правядзенне канцэртаў, якія “маюць на мэце ажыццяўленне прапаганды вайны ці экстрэмісцкай дзейнасці; прадстаўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку, маральнасці і здароўю насельніцтва”.

Такі адказ за подпісам першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі – кіраўніка ўпраўлення культуры Менгарвыканкама Віталіны Рудзікавай атрымаў Зміцер Вайцюшкевіч.

Ён спрабаваў 22 ліпеня ў Доме Масквы зладзіць канцэрт з песнямі на вершы Уладзімера Маякоўскага з нагоды дня народзінаў паэта.

- Некаторыя канцэрты дазваляюцца і дзякуй Богу. Але зноў нас дзеляць на лепшых і горшых. А момант развіцця беларускай культурнай прасторы губляецца. Незразумела, што ў галавах у гэтых чыноўнікаў, хутчэй за ўсё гэта банальны страх за сваё крэсла, за тых, хто запытае ў іх “зверху”. Цяжка сказаць, што такое “канстытуцыйная бяспека” для іх саміх. 

Як адзначае Зміцер Вайцюшкевіч, калі раней яго выступы зрываліся проста па тэлефанаванню зверху, то ў гэтым выпадку чыноўнікі ўпершыню далі афіцыйнае тлумачэнне, фактычна прызнаўшы яго экстрэмістам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства