viasna on patreon

Кобрын: Аляксандр Мех абскарджвае адміністрацыйнае спагнанне за ўскладанне кветак да помніка Каліноўскаму ў Вярхоўным судзе

2015 2015-07-12T08:56:33+0300 2015-07-12T08:56:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svislach-2014-glebik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Глебік

Юрый Глебік

Грамадскі актывіст з Кобрына Аляксандр Мех просіць Вярхоўны суд адмяніць рашэнне суда Кобрынскага раёна і Брэсцкага абласнога суда і і справу спыніць.

У судзе першай інстанцыі Аляксандр Мех быў пакараны штрафам у памеры 10 базавых велічынь за ўскладанне кветак да помніка Кастусю Каліноўскаму і яго паплечнікам у Свіслачы ў кастрычніку 2014 года, прызнаўшы яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ягонаму сыну Антону Меху камісіяй па справах непаўнагадовых пры Кобрынскім райвыканкаме было вынесена папярэджанне.

Брэсцкі абласны суд пакінуў пакаранне Аляксандру Меху ў сіле. Калі такую ж пазіцыю зойме і Вярхоўны суд, Аляксандр Мех намераны звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства