viasna on patreon

Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Меха

2015 2015-01-15T21:21:43+0300 2015-01-16T08:58:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ales-meh-sud-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 студзеня ў Брэсцкім абласным судзе адбыўся разглляд касацыйнай скаргі грамадскага актывіста Алеся Меха на пастанову суда Кобрынскага раёна, які прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якім было прызнана ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года, што адбылося 26 кастрычніка 2014 года ў Свіслачы і Якушоўцы Гродненскай вобласці.

Суддзя абласнога суда Наталля Сурма агучыла змест скаргі, дала слова самому Алесю Меху і, не выходзячы з залы суда, зачытала ўжо загадзя падрыхтаванае рашэнне. Яно нічым не адрознівалася ад рашэння суда Кобрынскага раёна, які пакараў актывіста штрафам у памеры 10 базавых велічынь.

Паводле Алеся Меха, суддзя не пачула яго довады пра тое, што ўскладанне кветак да помнікаў героям-каліноўцам не патрабуе ніякіх афіцыйных дазволаў, што гэта не быў мітынг ці сход. Адзначыў ён таксама, што міліцыя не рабіла ўскладальнікам кветак ніякіх заўваг пра парушэнне імі закону і пра адміністрацыйную адказнасць за гэтае парушэнне.

Алесь Мех не згодны з рашэннем суда і будзе яго абскарджваць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства