Кобрын: Алесь Мех аштрафаваны на 10 базавых велічынь за ўшанаванне памяці герояў-каліноўцаў
https://spring96.org/be/news/74582
2014
2014-12-12T13:22:17+0300
2014-12-12T13:22:17+0300
2014-12-12T14:04:06+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ales-meh-sud-1.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні суда Кобрынскага раёна Пётр Цімашэнка прызнаў мясцовага актывіста Алеся Меха вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрымстве. Менавіта такім чынам кваліфікавалі супрацоўнікі міліцыі, а за імі і суд ушанаванне памяці братоў Каліноўскіх і іх паплечнікаў, якое адбылося 26 кастрычніка ў Свіслачы Гродзенскай вобласці. Алесь Мех аштрафаваны на 10 базавых велічынь.