viasna on patreon

Лукашэнка ляціць у Баку на Эўрапейскія гульні

2015 2015-06-11T11:03:47+0300 2015-06-11T11:03:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baku2015.jpg

11-13 чэрвеня ў плянах Аляксандра Лукашэнкі працоўны візыт у Азэрбайджан, дзе заўтра стартуюць першыя ў гісторыі Эўрапейскія гульні.

Як паведамляе БелТА, Аляксандар Лукашэнка прыме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцьця I Эўрапейскіх гульняў.

Акрамя таго, ён правядзе шэраг двухбаковых сустрэчаў і наведае спартыўныя аб’екты ў Баку.

Беларускія спартоўцы таксама сёньня накіроўваюцца ў Баку.

Раней праваабаронцы заклікалі ўрады краінаў Эўропы прыняць захады для вызваленьня палітычных зьняволеных у Азэрбайджане, дзе заўтра пачынаюцца першыя ў гісторыі Эўрапейскія гульні.

За тыдзень да цырымоніі адкрыцьця ў Азэрбайджане першых Эўрапейскіх гульняў, Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавека (МФПЧ) заклікала лідэраў эўрапейскіх краінаў абумовіць свой удзел у цырымоніі адкрыцьця гульняў вызваленьнем палітычных зьняволеных і актывістаў, якія чакаюць судовага працэсу паводле сфабрыкаваных абвінавачваньняў.

«У кантэксьце сытуацыі, якая склалася, удзел прадстаўнікоў урадаў эўрапейскіх краінаў у цырымоніі адкрыцьця Эўрапейскіх гульняў стане абразай для пазбаўленых волі актывістаў у Азэрбайджане і для ўнівэрсальных каштоўнасьцяў, за якія яны змагаюцца, рызыкуючы сваёй свабодай і бясьпекай», — заявіў прэзыдэнт МФПЧ Карым Лахіджы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства