viasna on patreon

Баранавічы: факты збіцця міліцыяй аматараў футбола правярае сама міліцыя

2015 2015-05-25T12:50:11+0300 2015-05-25T12:50:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-fanaty.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Сяргей Гоўша 23 траўня атрымаў адказ з Баранавіцкай міжраённай пракуратуры на сваю скаргу па факту збіцця міліцыяй аматараў футбола 3 траўня напярэдадні матча першай лігі чэмпіяната Беларусі паміж мясцовым футбольным клубам “Баранавічы” і магілёўскім “Дняпром”.

З адказу стала вядома, што пракурор Д.А. Дзярабін не будзе правяраць законнасць дзеянняў адказных асоб Міністэрства ўнутраных спраў у адносінах да аматараў футбола, а перанакіроўвае скаргу праваабаронцы намесніку начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама палкоўніку міліцыі В.В. Максімуку, які ўжо праводзіць праверку дадзенага інцыдэнта.

– Менавіта пракуратура павінна ажыццяўляць нагляд за выкананнем законаў пры расследаванні правапарушэнняў, але пракуроры ўхіляюцца ад разгляду нашых скаргаў і перанакіроўваюць іх у іншыя дзяржаўныя ўстановы. З адказу баранавіцкага пракурора вынікае, што сама міліцыя будзе разглядаць скаргу на незаконныя дзеянні міліцыянераў падчас сутычкі з заўзятарамі футбола. Я ўпэўнены, што калі б і пракуратура правяла праверку дадзенага інцыдэнта, то расследаванне было б больш аб’ектыўным і справядлівым, – пракаментаваў Сяргей Гоўша.

Праваабаронца ўпэўнены, што менавіна звароты пацярпелых аматараў футбола і іх бацькоў, а таксама праваабаронцаў прымусілі Брэсцкае міліцэйскае кіраўніцтва распачаць праверку дзеянняў АМАПа ў адносінах футбольных аматараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства