viasna on patreon

Мінскія чыноўнікі адмовілі ў правядзенні мітынга

2015 2015-05-19T16:44:13+0300 2015-05-19T16:44:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pratest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінгарвыканкам у трэці раз адмовіў грамадзянам у правядзенні мітынга ў парку ім.Дружбы народаў. Акцыю збіраліся правесці дольшчыкі, якія пацярпелі ад сталічнай будаўнічай кампаніі “Валынь”, якая будуе дом па вуліцы Валгаградская.

Будаўніцтва дома пачалося яшчэ ў 2009 годдзе, аднак на дадзены момант будоўля стала на ўзроўні трэцяга паверха, і ніякая праца на аб’екце не вядзецца. Фірма, якая будавала дом, аказалася фінансава няздольнай.

Стомленыя шматгадовай перапіскай з забудоўшчыкам, а таксама з мясцовымі чыноўнікамі грамадзяне адважыліся на мітынг, каб з дапамогай яго прыцягнуць увагу да праблемы.

- Мы планавалі правядзенне мерапрыемства 15 траўня, аднак атрымалі адмову ад Мінгарвыканкаму. Прычына адмовы простая – у той дзень у парку было запланава іншае мерапрыемства. Раней нам адмаўлялі па прычыне таго, што там праходзіў суботнік, а таксама што мы не пазначылі абавязальніцтвы асобы, якая была адказная за правядзенне мітынга. Мы чакаем яшчэ два адказы на дзве пададзеныя намі заяўкі, - кажа адзін з ініцыятараў мітынга Сяргей Шунько.

Ён адзначае, што мітынг быў заяўлены на 200 чалавек, і столькі сабраць цалкам магчыма, бо людзей, якія пацярпелі ад будаўнічай фірмы “Валынь”, вельмі шмат.

Шунько таксама кажа, што ў чыноўнікаў з Мінгарвыканкама няма ніякага рашэння іх пытання, бо яны не могуць памяняць забудоўшчыка, паколькі будавалі жыллё не за грошы, а за аблігацыі.

Тым часам стала вядома, што на дырэктара ААТ “Валынь” Каваленка, а таксама на камерцыйнага дырэктара Собалева заведзены крымінальныя справы. 23 красавіка ім прад’яўлены абвінавачанні па ч.2 артыкулу 210 Крымінальнага кодэкса “Крадзёж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі”. Абодва змешчаны пад варту. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства