viasna on patreon

Кітай прызнаны галоўным у свеце турэмшчыкам журналістаў

2014 2014-12-17T09:39:09+0300 2014-12-17T09:39:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cpj-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Камітэт па абароне журналістаў

Камітэт па абароне журналістаў

Нью-Ёрк, 17 снежня 2014.  Пасля шырокага наступу на свабоду слова, якое пачалося з прыходам да ўлады прэзідэнта Сі Цзіньпіна, Кітай прызнаны найбуйнейшым у свеце турэмшчыка журналістаў - 44 работнікі СМІ пакутуюць ў турмах краіны, гаворыцца ў апублікаваным сёння штогадовым дакладзе КАЖ  пра журналістаў - зняволеных.

У Іране, дзе прэзідэнт Хасан Роухані таксама не апраўдаў спадзяванняў на правядзенне ліберальных рэформаў, у турмах сядзяць 30 журналістаў. У дзясятку найбуйнейшых сусветных турэмшчыкаў журналістаў ўвайшлі таксама Эрытрэя, Эфіопія, В'етнам, Сірыя, Егіпет, Бірма, Азербайджан і Турцыя.

Па дадзеных даследаванняў КАЖ, па ўсім свеце ў 2014 годзе ў няволі знаходзіліся 220 журналістаў, і гэта другая па велічыні лічба, зафіксаваная КАЖ за ўвесь час правядзення ім штогадовага перапісу журналістаў-зняволеных, пачынаючы з 1990 года. У 2013 годзе іх колькасць склала 211 чалавек, а ў 2012 быў пастаўлены «антырэкорд» - 232 журналіста ўтрымліваліся за кратамі.

Улады Турцыі, якая займала ў 2012 і 2013 гадах лідзіруючае месца па колькасці журналістаў у турмах, вызваліла большасць з іх. Аднак, 14 сьнежня турэцкія ўлады затрымалі некалькі работнікаў СМІ па абвінавачванні ў антыдзяржаўнай дзейнасці. Прычынай рэйду, у рамках якога быў затрыманы галоўны рэдактар які падтрымлівае рух «Гюлен» штодзённіка «Заман», называецца палітычная барацьба паміж кіруючай партыяй Прэзідэнта Рэджэпа Тайіпа Эрдагана і рухам заснаваным пражываючым у ЗША ісламскім прапаведнікам Фетхуллой Гюленом.

У маштабах усяго свету 132 журналісты (60%) былі адпраўленыя ў турмы па абвінавачваннях у антыдзяржаўнай дзейнасці - падрыўной дзейнасці або тэрарызме. Больш за палову ад агульнай колькасці пазбаўленых свабоды журналістаў (119) працавалі ў электронных СМІ, а прыкладна траціна былі фрылансерамі.

 

КАЖ - глабальная незалежная некамерцыйная арганізацыя, якая адстойвае свабоду прэсы вовсём свеце

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства