viasna on patreon

Андрэй Цянюта абскарджвае адлічэнне з універсітэта

2014 2014-09-10T09:15:12+0300 2014-09-10T11:05:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cianiuta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Цянюта

Андрэй Цянюта

30 чэрвеня бягучага году вызначэннем суду Цэнтральнага раёну Гомеля Андрусю Цянюце было адмоўлена ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы па яго зыску супраць універсітэту, паколькі той не выканаў патрабаванняў аб дасудовым парадку урэгуляванні спрэчкі. Пасля таго, як першы намеснік міністра адукацыіВадзім Богуш прызнаў адлічэнне спадара Цянюты правамоцным, суду нічога не засталося рабіць, як пачаць разгляд справы па сутнасці.  

Нагадаем, падставаю для адлічэння сустаршыні “Маладога фронту” Андруся Цянюты, які з’яўляўся студэнтам 3-га курса завочнага факультэту спецыяльнасці “Правазнаўства” Гомельскага універсітэта імя Ф.Скарыны з’явілася дакладная запіска дэкана Міхаіла Мурашкі на адрас рэктара універсітэта Аляксандра Рагачова аб прыцягненні студэнта 6 мая бягучага году да адміністрацыйнага арышту на 10 сутак.

З адміністрацыйным арыштам Андрусь Цянюта не пагадзіўся, зараз яго скарга на незаконнае затрыманне і арышт знаходзіцца на разглядзе ў старшыні Вярхоўнага Суду, пасля чаго актывіст мае намер звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Гомельская Вясна

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства