viasna on patreon

Міліцыя адмаўляецца вярнуць Рубцову “прадмет адзення, які мае надпісы палітычнага характару"

2014 2014-09-10T08:48:01+0300 2014-09-10T11:07:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubcou_sud_2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Юрый Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Выконваючы абавязкі начальніка УУС адміністрацыі Савецкага раёну Мінска палкоўнік міліцыі П. Сяміжэн паведаміў гамяльчуку Юрыю Рубцову аб тым, што “прадмет адзення, які мае надпісы палітычнага характару і які быў канфіскаваны супрацоўнікамі міліцыі, быў вернуты яму разам з іншымі рэчамі адразу пасля яго вызвалення з ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама”.

Цікава, што месяц таму, папярэдні выконваючы абавязкі начальніка УУС адміністрацыі Савецкага раёну Мінска М. Гамола на патрабаванне актывіста вярнуць яму “прадмет адзення, які мае надпісы палітычнага характару” паведаміў, што “пэўна ўстаноўлена, прадмет адзення, канфіскаваны супрацоўнікамі міліцыі 26.04.2014г. перадаваўся Вам у прысутнасці сведак пасля вызвалення з ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама, аднак прыняць яго Вы катэгарычна адмовіліся”.

Маючы на руках два узаемавыключальныя адказы "чалавек-майка", як яго трапна ахрысцілі журналісты, зараз звярнуўся да пракурора Савецкага раёну Мінска. “Прымаючы да ўвагі “словаблудства” кіраўніцтва УУС адміністрацыі Савецкага раёну Мінска, па ўзгаданых фактах прашу правесці пракурорскую праверку, па выніках якой паведаміць, на якой прававой падставе супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў мяне майку, у выніку чаго нават у судзе я быў вымушаны прысутнічаць па пояс раздзетым”. Акрамя таго, у скарзе да пракурора актывіст патрабуе абавязаць міліцыю вярнуць яму незаконна канфісккаваную майку.  

Нагадаем, Юры Рубцоў быў затрыманы 26 красавіка бягучага года падчас "Чарнобыльскага шляху". 28 красавіка яго прывезлі ў суд без майкі, распранутага да пояса, дзе асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту. 

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства