Валянцін Стэфановіч: Мінск выбарачна запрашае дакладчыкаў ААН
У чацвер стала вядома, што Беларусь даслала запрашэнне дакладчыкам Савета ААН па правах чалавека. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што наша дзяржава і раней запрашала дакладчыкаў, але падыходзіла да іх вельмі выбарачна.
Такое меркаванне ў гутарцы з Еўрарадыё выказаў Валянцін Стэфановіч.
Стэфановіч: "Яна, скажам так, дыферэнцыявана падыходзіла да запрашэння тэматычных ААНаўскіх дакладчыкаў. Напрыклад, па правах жанчын таксама ёсць спецдакладчык... А вось тэматычныя спецдакладчыкі па свабодзе мірных сходаў, па незаконных затрыманнях, па незалежнасці судовай сістэмы дагэтуль не запрашаюцца. Беларусь працягвае дэманстрацыю выбарачнага падыходу па супрацоўніцтве з ААНаўскімі структурамі".
Тым не менш Стэфановіч выказаў надзею, што ўсё ж давядзецца пабачыць у Беларусі дакладчыкаў ААН па палітычных і грамадзянскіх правах.