viasna on patreon

Гомель: дырэктару крамы вынесена папярэджанне пракуратуры за адказ беларускамоўнаму заяўніку на рускай мове

2014 2014-07-17T22:29:00+0300 2014-07-18T07:30:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paplauny-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Анатоль Паплаўны. Фота: svaboda.org

Праваабаронца Анатоль Паплаўны. Фота: svaboda.org

Па скарзе гомельскага праваабаронцы Анатоля Паплаўнага атрымала афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства дырэктар крамы ТАА «Ома» Наталля Урублеўская. Папярэджанне ёй вынес пракурор Гомеля Сяргей Зайцаў. Раней да дырэктара крамы звяртаўся пісьмова праваабаронца Анатоль Паплаўны, але на свой зварот на беларускай мове атрымаў адказ на рускай.

«Вашы довады, выкладзеныя ў звароце, знайшлі сваё пацверджанне ў поўным аб'ёме. Па выніках праверкі ў адрас дырэктара крамы ТАА «Ома» вынесены акт пракурорскага рэагавання - афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона», - паведаміў у адказе праваабаронцу пракурор Гомеля.

Такі адказ не поўнасцю задаволіў Анатоля Паплаўнага. Ён настойвае на прыцягненні дырэктара крамы менавіта да адміністрацыйнай адказнасці на падставе артыкула 9.13 КаАП за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян.

Нагадаем, на скаргу праваабаронцы ў кнізе заўваг і прапаноў крамы, выкладзеную на беларускай мове, дырэктар крамы дала адказ на рускай мове, адзначыўшы пры гэтым, што «дзелавая перапіска павінна даводзіцца да насельніцтва на рускай мове».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства