viasna on patreon

Экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў патрабуе правесці перавыбары

2013 2013-12-24T07:05:29+0300 2013-12-24T07:05:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karankevich-krychau-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па Крычаўскай выбарчай акрузе №83 Валерый Каранкевіч 22 снежня накіраваў заявы ў Палату прадстаўнікоў і Цэнтрвыбаркам. У заявах на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі і старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай былы кандыдат у дэпутаты прапаноўвае ў сувязі з адсутнасцю дэпутата Краўцава У. В. у выбарчай акрузе №83 прапанаваць яму скласці свае дэпутацкія паўнамоцтвы і правесці ўсе працэдурныя пытанні згодна заканадаўства і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Валерый Каранкевіч лічыць, што, у сувязі з тым, што Краўцоў Уладзімір Васільевіч Указам кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі прызначаны старшынёй Гродненскага аблвыканкама, ён не можа выконваць абавязкі дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе №83. У абаснаванне сваёй высновы Валерый Каранкевіч спасылаецца на тое, што пераезд Уладзіміра Краўцова ў Гродна робіць немагчымым выкананне шэрагу артыкулаў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.

“Я лічу, што ў сувязі з выкананнем абавязкаў губернатара Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў ужо не можа быць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, бо ён не мае магчымасці выконваць свае дэпутацкія функцыі, вырашаць праблемы сваіх выбаршчыкаў, - кажа Валерый Каранкевіч. – Дадзеная сітуацыя патрабуе пераабрання дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе №83. На мой погляд, перавыбары можна правесці адначасова з выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства