viasna on patreon

Ігар Пастноў: "Верагодна, мяне шпіталізуюць з "абвастрэннем псіхічнай хваробы"

2013 2013-12-10T19:57:07+0300 2013-12-10T19:57:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pastnou-igar-doktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пастноў

Ігар Пастноў

Віцебскі "ўрач-праўдаруб" запісаў новы відэазварот да землякоў. Ён зноў крытыкуе віцебскую медыцыну за нізкія заробкі, гаворыць пра парушэнні правоў чалавека ў святле дзеючага закона "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі" і пра неабходнасць зменаў у гэтым законе.

Ролік працягласцю амаль 18 мінут з'явіўся на інтэрнэт-сэрвісе youtube.com . Тамсама, дзе размяшчаліся і ранейшыя крытычныя відэавыступы віцебскага ўрача. У тым ліку і відэавыступ, неўзабаве пасля якога Ігара Пастнова прымусова шпіталізавалі ў псіхіятрычнае аддзяленне віцебскага абласнога цэнтру псіхіятрыі і наркалогіі.

У апошнім відэароліку Ігар Пастноў кажа, што яго не спалохалі такія захады, якія ён лічыць помстай за канструктыўную крытыку. Але, паводле Пастнова, да яго дайшла непацверджаная пакуль інфармацыя, што яго зноў хочуць шпіталізаваць "у сувязі з абвастрэннем" ягонай псіхічнай хваробы. Таму ён просіць усіх гледачоў звярнуць увагу на ягоны стан падчас прамовы – каб у выпадку ягонай паўторнай шпіталізацыі людзі маглі аб'ектыўна ацаніць, наколькі адэкватна ён сябе паводзіць.

Ігар Пастноў падкрэслівае, што не згодны з пастаўленым яму дыягназам "растройства асобы па паранаідальным тыпе". Не згодны ён і з пастановай Віцебскага райсуду, які санкцыянаваў для яго прымусовае псіхіятрычнае лячэнне ў жніўні гэтага году. З дапамогай праваабаронцы Пятра Іванова віцебскі ўрач спрабуе абскардзіць гэтую пастанову – на дадзеным этапе ўжо праз Вярхоўны суд.

Не абышлося ў відэазвароце і без крытыкі: нізкія заробкі віцебскіх медыкаў Ігар Пастноў называе "пагрозай нацыянальнай бяспецы". А яшчэ – гаворыць пра неабходнасць зменаў ў законе "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі". Ігар Пастноў лічыць, што гэты закон антыканстытуцыйны, і што ён легітымізуе парушэнні правоў пацыента, калі лекар мае права забараніць перапіску, наведванні, увогуле зносіны з навакольным светам. І ў такіх умовах пацыент не можа ні распавесці камусці пра катаванні або кепскае стаўленне ў шпіталі, і нават не можа звязацца з адвакатам для для юрыдычна-прававой дапамогі, як здарылася сёлета з самім Ігарам Пастновым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства