viasna on patreon

Пасля чарговага крытычнага выступу віцебскага ўрача змясцілі ў псіхіятрычны шпіталь

2013 2013-08-17T10:57:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-doktar-pastnou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пастноў

Ігар Пастноў

Ігар Пастноў, які жорстка крытыкаваў недахопы ў віцебскай сістэме аховы хдароўя, да апошніх дзён працаваў урачом-псіхіятрам у абласным псіхіятрычным шпіталі. Цяпер яго самога змясцілі ў гэтую самую ўстанову – неўзабаве пасля заявы намесніка галоўурача па ідэалогіі пра тое, што ўрач Пастноў паводзіць сябе “неэтычна”.

Пра заяву з абвінавачаннем у неэтычных паводзінах, а таксама пра тое, як на Віцебшыне арганізавана прымусовае лячэнне ад алкагалізму і якія сродкі выдаткоўваюцца на гэтую справу, стратную і марную, паводле меркавання ўрача Ігара Пастнова, ён распавёў у сваім апошнім відэазвароце  да землякоў.

Ігар Пастноў згадвае, што яму і раней пагражалі псіхіятрычным лячэннем – пасля выступу на тэлеканале “Белсат” з крытыкай дзейнасці старшыні аблвыканкаму Аляксандра Косінца, таксама ў мінулым  урача, доктара медыцыны.  Аднак  дагэтуль усе абыходзілася:  Пастноў -- дыпламаваны спецыяліст у гэтай галіне, і таму быў пэўны, што да прымусовага змяшчэння ў шпіталь не дойдзе… Але 16 жніўня ён паведміў журналістам, што знаходзіцца ў абласным псіхіятрычным шпіталі “са згоды пракурора”.

Ранейшыя крытычныя выступы каштавалі  Ігару Пастнову вымушанага беспрацоўя. З ім неаднаразова не  працягвалі кантракт, калі ён працаваў дзіцячым лекарам. Апошнюю працу – па другой спецыялізацыі, якую ён мае, Ігару Пастнову прапанавалі ў тым самым Віцебскім псіхіятрычным шпіталі,  дзе цяпер трымаюць у закрытым аддзяленні.

Ён звярнуўся да журналістаў з просьбай паведаміць землякам пра сваё месцазнаходжанне. Ігар Пастноў пэўны, што прычынай гэтага стала выключна ягоная непахісная грамадзянская пазіцыя, ён цвердзіць, што будзе адмаўляцца ад прымусовага лячэння, бо  лічыць гэтае здарэнне абразай уласнай  годнасці, парушэнем сваіх правоў і помстай за крытыку  стану віцебскай медыцыны.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства